Францішак Нарбут
Францішак Нарбут (9 лістапада 1845, Шаўры, Лідзкі павет - 7 сьнежня 1892, Торнуш, Вугоршчына) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863-64 гг.
Францішак Нарбут | |
Дата нараджэньня | 9 лістапада 1845 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 сьнежня 1892 (47 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Бацька | Тэадор Нарбут |
Маці | Крысціна з Садоўскіх[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАдзін з сыноў Тэадора Нарбута. Вучыўся на факультэце права Пецярбурскага ўнівэрсытэту, дзе ўступіў у падпольную арганізацыю польскіх студэнтаў. Пасьля таго, як арганізацыю раскрылі, вымушаны быў у 1861 годзе пакінуў вучобу і ад’ехаў у Вільню. Потым нелегальна зьехаць за граніцу Расеі. Спачатку у Брусэль, потым у Жэнэву.
З пачаткам паўстаньне ў 1863 годзе далучыўся да атрадаў Мар'яна Лангевіча, дзе адразу служыў у пяхотным аддзеле ў рангу капітана, а потым прымаў удзел у стварэньні кавалерыйскага аддзелу[1].
Пасьля паразы нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі эмігрыраваў у Францыю, дзе нейкі час галадаў, пакуль не сустрэў сваю сястру Тэадору Манчуанску, якая дапамагла яму. Потым зьехаў у Бэльгію, нарэшце пераехаў у Вугоршчыну, дзе і асеў. Там Францішак Нарбут ажаніўся з Ізабэлай Сейлар, працаваў чыгуначным інжынэрам[2].
Памёр у вугорскім горадзе Торнуш 7 сьнежня 1892 году, дзе і пахаваны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя Лідзкага паўстаньня: успаміны пра Людвіка Нарбута, Зоф'я Кавалеўская, Наша Слова, 26-08-2021
- ^ Тэадор Нарбут: Зачараваны старажытнай Літвой, Інстытут беларускай гісторыі і культуры