Адаптэр
Адаптар (па-ангельску: adapter, па-лацінску: adapto — прыстасоўваю) — злучальны элемэнт з рознатыповымі раздымамі для стыкоўкі прылад, якія ня маюць іншага сумяшчальнага спосабу злучэньня.
Адаптары дазваляюць:
- Падлучаць несымэтрычныя кабэльныя раздымы.
- Зьмяняць пасьлядоўнасьць (крыжаваны адаптар) ці лік задзейнічаных правадоў у раздымах.
- Зьмяняць хвалевы супор (хвалевы адаптар).
- Пераўтвараць электрычную энэргію ад аднаго яе ўяўленьня да іншага (электрычны адаптар).