Каардынаты: 60°22′ пн. ш. 18°09′ у. д. / 60.367° пн. ш. 18.15° у. д. / 60.367; 18.15

Форсмарк — вёска на ўзьбярэжжы Ўплянду ў Швэцыі.

Вуліца Бруксгатан з царквою ў цэнтры Форсмарку

У вёсцы, якая адміністрацыйна ўваходзіць у камуну Эстгамар (Östhammar, лэн Упсала), жыве ўсяго каля 60 чалавек. Вёска вядомая тым, што менавіта там знаходзіцца атамная станцыя «Форсмарк», адна з трох дзейных атамных станцыяў у Швэцыі. Каля паловы электраэнэргіі краіны здабываецца на атамных станцыях.

26 ліпеня 2006 году на атамнай станцыі «Форсмарк» узьнікла аварыйная сытуацыя.