Фонд (юрыдычная асоба)
Фонд, або фундацыя — расходная асоба, якая ствараецца для расходаў сродкаў (грашовых і неграшовых) заснавальніка. Расходы ня могуць ставіць задачу выгады, або іншага абагачэньня заснавальніка фонду. Займацца даходнаю дзейнасьцю для фонда забаронена.
Заснавальнік
рэдагавацьЗаснавальнікам фонду ў Беларусі могуць быць любыя асобы:
- людзі
- грамадзяне Беларусі
- неграмадзяне (іншаземцы, або асобы без грамадзянства)
- грамады
- беларускія
- замежныя
Дзяржаўныя ўстановы Беларусі могуць заснаваць фонд, а іншыя дзяржавы могуць заснаваць фонд у Беларусі толькі са згоды беларусіх дзяржслужбаў.
Стварэньне
рэдагавацьФонд лічыцца створанным пасьля запісу назвы ў земскі сьпіс грамадаў Беларусі.
Праўны стан
рэдагавацьФонд мае ўсе правы юрыдычнае асобы Беларусі:
- свой разьліковы рахунак
- свой асобны балянс
- уліковы нумар плацельшчыка падаткаў
- быць стараною ў судзе і самастойна бараніць праз прадстаўнікаў свае правы ў судзе
- свой статут
- і інш.