Рэзэрвовы фонд
Рэзэрво́вы фонд[1] — сукупнасьць сродкаў, якія адкладвала прадпрыемства для пазьнейшага іх выкарыстаньня.
Рашэньне аб іх стварэньні прымала ўправа прадпрыемства і сход работнікаў прадпрыемства.
Віды
рэдагавацьУ 1990-ыя гады ў Беларусі можна было стварыць рэзэрвовыя фанды:
- аплаты труду[a]
- для агульнагаспадарчых патрэбаў[b]
Аплата труду
рэдагавацьРэзэрвовы фонд аплаты труду ў 1990-ыя гады ў Беларусі абавязаныя ствараць усе прадпрыемствы. Бо ў той час выплаты зарплатаў і частае банкруцтва прадпрыемстваў прымусіла Ўрад краіны шукаць спосабы выхаду зь цяжкага становішча.
Парадак расходваньня рэзэрвовага фонду вызанчаўся дзяржаваю.
Рэзэрвовы фонд аплаты труду ствараўся для забясьпячэньня права работнікаў на аплату труду ў выпадку закрыцьця прадпрыемства з-за:
- упадку
- беднасьці прадпрыемства (неплацежаздольнасьці)
- сьмерці прадпрымальніка
- закрыцьця прадпрыемства.
Рэзэрвовы фонд аплаты труду павінен быў забясьпечыць выплату работнікам прадпрыемства:
- заработнае платы
- кампэнсацыйныя й гарантыйныя выплаты работнікам, якія прадугледжваліся правам Беларусі.
Рэзэрвовы фонд аплаты труду раілася ствараць у памеры 25% гадавога фонду аплаты труду і папаўняўся фонд грошамі, а іменна 5% штогадовых адлічэньняў ад прыбытку прадпрыемства, якая заставалася ў яго. Парадак расходаў і папаўненьня рэзэрвовага фонду аплаты труду павінен быў быць прадугледжаны ў калектыўным дагаворы.
Агульгаспадарчыя патрэбы
рэдагавацьРэзэрвовы фонд для агульнагаспадарчых патрэбаў ствараўся на прадпрыемстве з-за новых гаспадарчых умоваў. Пасьля развалу СССР у 1990-ыя гады многія прадпрыемствы абавязаныя былі самі зарабляць грошы, а ня жыць за дзяржаўныя замовы і падрады. Прадпрыемствы Беларусі мелі час калі не было грошай для аплаты расходаў (у сувязі з пераўтварэньнямі, рэклямная кампанія і г. д.).
Рэзэрвовы фонд для агульнагаспадарчых патрэбаў папаўняўся грошамі з прыбытку, якія заставаліся ў распараджэньні прадпрыемства.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Бухгалтерский учет: Учебник, 2-е изд., испр. и доп. / И. Е. Тишков, А. И. Балдинова, Т. Н. Дементей и др.; под общ. ред. И. Е. Тишкова, А. И. Прищепы.—Мн.: Выш. шк., 1996—687 с, ст. 514—516.