Фоджа
Фоджа (па-італьянску: Foggia) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Апулія, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Фоджа | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 76 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0881 | ||
Паштовы індэкс: | 71121–71122 | ||
Нумарны знак: | FG | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°28′0″ пн. ш. 15°35′0″ у. д. / 41.46667° пн. ш. 15.58333° у. д.Каардынаты: 41°28′0″ пн. ш. 15°35′0″ у. д. / 41.46667° пн. ш. 15.58333° у. д. | ||
Фоджа | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.foggia.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьТэрыторыя сучаснага места была заселеная яшчэ з часоў нэаліту, а пазьней побач з сучаснай вёскай Арпінова існавала паселішча, вядомае як Арпі. Гэта быў найвялікшы горад старажытнай Дауніі. Паводле легенды, якую распавядаў Плініюс Старэйшы, сьцьвярджаецца, што Даунскі горад быў заснаваны Дыямэдам па Траянскай вайне.
Аднак першы існы дакумэнт, які сьведчыць аб існаваньні сучаснага гораду, датуецца 1100 годам. Гэтым дакумэнтам была папская була Пасхала II, дзе згадваецца царква Сьвятой Марыі. Мясцовасьць заставалася багністай і амаль непрыгоднай да канца XI стагодзьдзя, калі Робэрт Гвіскар загадаў асушыць балоты, што паспрыяла эканамічнаму і сацыяльнаму росту гораду. Горад быў рэзыдэнцыяй Гэнрыха, графа Монтэ-Сант’Анджэлё, цягам апошніх дваццаці гадоў XI стагодзьдзя. У XII стагодзьдзі сыцылійскі кароль Вільгэльм II пабудаваў тут катэдру і яшчэ больш пашырыў паселішча.
У 1223 годзе Фрыдрых II пабудаваў у Фоджа палац, у якім часта бываў. Ён абраў горад сваёй пераважнай рэзыдэнцыяй імпэрыі. Гэта таксама была рэзыдэнцыя ягонага двара. У месьце пасяліліся і іншыя вядомыя дзеячы, як то матэматык і навуковец Майкл Скот. У 1447 годзе кароль Арагону Альфонса V пабудаваў мытню, каб спаганяць падаткі зь мясцовых авечкагадоўцаў. Гэта прывяло да заняпаду мясцовай гаспадаркі і паступовага пагаршэньня зямлі, якая зноў забалоцілася. У 1456 годзе ў Фоджы адбыўся землятрус, за якім адбыліся землятрусы ў 1534, 1627 і 1731 гадах, апошні зь якіх зьнішчыў траціну гораду. Дом Бурбонаў спрыяў пэўнаму эканамічнаму росту, пашыраючы сельскую гаспадарку збожжавых.
У XIX стагодзьдзі Фоджа атрымала чыгуначны вакзал і важныя будынкі. Грамадзяне таксама браў удзел у хваляваньнях, якія прывялі да далучэньня места да Італіі ў 1861 годзе. Да 1865 году адбыўся канчатковы зрух ад авечкагадоўлі да сельскагаспадарчай эканомікі. Гістарычны недахоп водных рэсурсаў быў вырашаны з будаўніцтвам Апулійскага аквэдука ў 1924 годзе, калі Фоджа ўжо была важным вузлом паміж паўночнай і паўднёвай Італіяй. За часам Другой сусьветнай вайны вайскова-паветраныя сілы хаўрусьнікаў антыгітлераўскай кааліцыі моцна бамбілі Фоджу праз наяўнасьць тут важных аэрадромаў і чыгуначнай сартавальнай станцыі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)