Феафан Пракаповіч
Феафа́н Пракапо́віч (18 чэрвеня 1677 ці 1681 году, Кіеў — 19 верасьня 1736, Санкт-Пецярбург) — украінскі і расейскі багаслоў, прапаведнік, пісьменьнік, грамадзкі і царкоўны дзеяч. Пакінуў багатую і разнастайную навуковую і літаратурную спадчыну. Пісаў вершы на лаціне, польскай, украінскай мовах, гістарычныя творы, пропаведзі, філязофскія і палітычныя трактаты, падручнікі і г. д. Адукацыю Феафан Пракаповіч атрымаў у Кіеве (скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію) і ў Рыме.
Феафан Пракаповіч | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | паэт, сьвятар, філёзаф, палітык |
Нарадзіўся | 18 чэрвеня 1681[2][3] |
Памёр | 19 верасьня 1736[2][3][4] (55 гадоў) або 8 (19) верасьня 1736[1] (55 гадоў) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пракаповіч.
Прафэсар, пасьля рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1716 годзе па царскім указе паехаў у Пецярбург. Стаў адным з бліжэйшых дарадцаў Пятра І па пытаньнях царкоўнай рэформы (дапамог ліквідаваць патрыярхію і стварыць падкантрольны цару Сынод) і дзяржаўнай палітыкі. З 1718 г. — біскуп пскоўскі, з 1721 г. — віцэ-прэзідэнт Сыноду (прэзідэнт — С. Яворскі, з 1724 г. — архіяпіскап наўгародзкі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьФеафан Пракаповіч выхадзец з маленькага смаленскага роду беларускай шляхты[5]. З маленства гадаваўся на Кіеўшчыне. Бацька памёр рана, таму яго выхоўвала маці, якая і дала яму сваё прозьвішча. Пасьля сьмерці маці ім апекаваўся дзядзька — намесьнік кіўескага Брацкага Богаяўленскага манастыра, прафэсар і рэктар Кіева-Магілянскага калегіюму. Потым Феафан паехаў вучыцца ў лепшыя ўнівэрсытэты Эўропы.
Двойчы зьмяніўшы канфэсію і пабываўшы ў Рыме пры папскім двары, таленавіты юнак вярнуўся ў 1709 годзе ва Ўкраіну і прыйшоў да праваслаўя. Доўгі час кіраваў навучальнымі ўстановамі — Кіева-Магілянскай акадэміяй і Кіеўскім унівэрсытэтам, каб потым паехаць у Пецярбург для правядзеньня там рэфарматарскай дзейнасьці па закліку Пятра І.
Менавіта Пракаповіча можна лічыць адказным за ўсталяваньне маскоўскага цэзарапапізму: уяўленьня пра вышэйшую духоўную ўладу цара над царквой, што потым знайшло сваё ўвасабленьне ў структуры Сьвяцейшага Сыноду і сэрвільным статусе праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў дачыненьні да ўласнай дзяржавы.
Спрычыніўся Феафан таксама да стварэньня яшчэ некалькіх прыкмет будучай імпэрыі: па-першае, вялікага і магутнага расійскага флёоту, чый Статут ён пісаў уласнаручна. Па-другое, знакамітай Таемнай Канцылярыі, рэглямэнт якой разам з інструкцыямі для правядзеньня допытаў ён распрацоўваў на пачатку 18 ст. Па вызначэньні гісторыка Анісімава Пракаповіч быў «расейскім Тарквемадам».
Сын беларускай і ўкраінскай зямлі прапанаваў вядомую пасьля канцэпцыю «трыадзінага славянскага народу». Гэтаксама як і Сімяон Полацкі, Феафан Пракаповіч адзін з заснавальнікаў расейскай прыгожай славеснасьці, асабліва ў яе клясыцысцкай форме."Тыповы найміт і авантурыст", па вызначэньні Георгія Флароўскага, што прыехаў з земляў былога ВКЛ і Рэчы Паспалітай, ды фактычна дапамог сфармаваць імпэрскую Расею.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Морозов П. О. Феофан (Прокопович) (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIа. — С. 929—930.
- ^ а б Feofan Prokopovich // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Feofan Prokopowitsch // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ ПРОКОПОВИЧ Елисей // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 2: К—П (рас.) / под ред. А. М. Панченко — СПб: Наука, 1999. — С. 488—496. — 2000 экз. — ISBN 5-02-028095-X
- ^ Павал Баркоўскі. Пуцін і «метафізічная віна» беларусаў і ўкраінцаў, abdziralovic.com
Крыніцы
рэдагаваць- Прокопович (Церейський) Єлизар // Києво-Могилянська академія в іменах XVII—XVIII ст.: енциклопедичне видання / відп. ред. В. С. Брюховецький]], упоряд. З. І. Хижняк. — Київ: Видавничий дім «Києво-Могилянська академія Києво-Могилянська академія», 2001. — С. 444—446. — 736 c. — ISBN 966-518-132-7
- Прокопович Теофан // Україна в міжнародних відносинах. Енциклопедичний словник-довідник. Випуск 6. Біографічна частина: Н-Я / Відп. ред. М. М. Варварцев. — К.: Ін-т історії України НАН України, 2016. — с.132-134
- Феофан Прокопович (Філософські твори), К., 1980 // «Ізборник».
- Богдан Стрикалюк, «Феофан Прокопович (Біографія)», 2013 // Перший науковий філософсько-релігієзнавчий портал «Філософія і релігієзнавство».
- Феофан (Прокопович), Биография // «Русское Православие». (рас.)
- «Феофан Прокопович» // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. (рас.)
- Прокопович Феофан: Собрание сочинений // Библиотека Максима Мошкова. (рас.)
- Морозов П. Феофан Прокопович как писатель: Очерки из истории русской литературы в эпоху пребразований. — СПб. : Тип. В. С. Балашова, 1880. — IV, 402 с.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|