Фатыма Канапацкая

беларуская праведніца народаў сьвету

Фатыма́ Канапа́цкая (1891 — 3 сьнежня 1985) — беларуская(d) Праведніца народаў сьвету.

Фатыма Канапацкая
Дата нараджэньня 1891
Дата сьмерці 3 сьнежня 1985(1985-12-03)[1]
Узнагароды
Праведнік народаў сьвету
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Канапацкая.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З паходжаньня татарка. Мужа Сулеймана Канапацкага бальшавікі рэпрэсавалі ў 1935 року[2].

У часе нямецкай акупацыі жылі ў Менску на Татарскіх агародах. Пасьля ўтварэньня гета ў яго трапілі знаёмыя сям’і Канапацкіх — Ісраэль і Фрума Давідсон зь дзецьмі Рахельлю (1933), Мірай (1935) і Ўладзімерам (1938). Тады Канапацкія перадавалі ў гета для іх прадукты. Калі Ісраэля перавялі ў лягер у Драздох(d), ён пры спробе ўцёкаў адтуль быў паранены і схаваўся ў доме Канапацкіх. Праз колькі тыдняў, выздаравеўшы, ён вяруўся ў гета[3].

У чэрвені 1942 року Ісраэль Давідсон зноўку прыйшоў да Канапацкіх, ратуючыся ад чарговай нацысцкай акцыі ў гета. Ён год хаваўся ў іхнім хляве, дзе нацысты ня здолелі яго знайсьці. У чэрвені 1943 року, перад ліквідацыяй гета, уся сям’я Давідсонаў схавалася ў Канапацкіх, адкуль уначы здолелі зьбегчы ў лес, да партызанаў Шалома Зорына(d)[3].

3 сьнежня 2003 року Яд Вашэм надаў Фатыме Канапацкай і ейнай дачцы Ганьне (Айшы) Трафімавай (1926—2021) ганаровае званьне «Праведнікаў народаў сьвету»[3].

У 2021 року ў менскім мэмарыяле «Яма» адкрытая памятная таблічка ў гонар Фатымы і Ганны Канапацкіх[4].

  1. ^ Kanapatskaya Fatima (1891 - 1985 ) // The Righteous Among the Nations Database (анг.)
  2. ^ Галина Улитенок, Александр Ружечка. (2 ліпеня 2014) Коренная минчанка Анна Сулеймановна Трофимова — обладатель уникального почётного звания Праведник народов мира (рас.). Советская БелоруссіяПраверана 14 кастрычніка 2024 г.
  3. ^ а б в Открытие памятных табличек на Аллее Праведников (рас.) Новости. Амбасада Ізраілю ў Беларусі (29 лістапада 2021). Праверана 14 кастрычніка 2024 г.
  4. ^ Тамара Хамицевич. (29 лістапада 2021) Аллея Праведников мира в Минске пополнилась десятью новыми табличками (рас.) Общество. Минск-новости. Праверана 14 кастрычніка 2024 г.