Сьпіс фантанаў Менску

артыкул-сьпіс Вікімэдыі
(Перанакіравана з «Фантаны Менску»)

Фантаны Менску — сукупнасьць фантанаў сталіцы Беларусі гораду Менску.

Гісторыя

рэдагаваць

Водаправод з чыстай артэзіянскай вадой, ў Менску, у адным з галоўных гарадоў «Паўночна-Заходняга краю», быў адкрыты ў 1874 годзе. У гонар гэтай значнай для гораду падзеі, у тым жа 1874 г., быў устаноўлены фантан «Хлопчык з лебедзем», у Аляксандраўскім сквэры. На пастамэнце фантана — памятная дата «1874». Гэта найстарэйшы фантан у горадзе Менску. У 1980-х гадах бронзавая кампазыцыя была па-вар’яцку зваленая вандаламі, пасьля чаго бронзавая скульптурная кампазыцыя «Хлопчык зь лебедзем» была адпраўлена на сваю першую рэстаўрацыю. Кампазыцыя фантана атрымала некаторыя архітэктурныя зьмены — зьніклі шэсьць вялікіх зялёных жабаў па краю басэйна.

Большасьць сёньняшніх фантанаў гораду Менску былі устаноўлены ў 1960-70 гады. Сёньня ў Менску налічваецца каля 60-ці фантанаў, і большасьць зь іх, ў асноўным, знаходзяцца ў цэнтральнай частцы горада.

Самы вялізны ў горадзе фантан знаходзіцца на Кастрычніцкім пляцы справа ад Палаца Рэспублікі — складаецца з 1300 струменяў.

Самая высотная кампазыцыя ў горадзе — на канале у раёне вуліцы Філімонава — струмені дасягаюць да 20 мэтраў.

Фантаны ў Менску працуюць не кругласутачна, па 12-14 гадзін ў суткі. Рэжым іх працы ў будзённыя дні — з 9 да 22 гадзін, у выходныя і сьвяточныя дні — з 8 да 23 гадзін.

Фота фантанаў, назва (калі ёсьць) і месцазнаходжаньне

рэдагаваць
Фота Назва (калі ёсьць), месцазнаходжаньне і кароткая інфармацыя
Каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  На Плошчы Незалежнасьці
  Перад Нацыянальным тэатрам опэры і балету
  На Кастрычніцкім пляцы каля Палаца Рэспублікі. Самы вялікі ў горадзе фантан — складаецца з 1300 струменяў.
  «Хлопчык зь лебедзем», год 1874, у Аляксандраўскім сквэры. Найстарэйшы фантан у горадзе Менску.
  «Сьпяваючыя фантаны», на праспэкце Пераможцаў каля Палаца спорту. Сьветламузычны фантан. Адкрыты да Дню незалежнасьці 3 ліпеня 2009 г. Падсьветка ўключаецца ўвечары.
«Вянок», у парку Янкі Купалы. Перабудаваны ў 1972 г. да 90-годзьдзя Я. Купалы — над басэйнам круглай формы усталяваныя дзьве бронзавыя фігуры нахіленых дзяўчынаў, якія кідаюць у ваду вянкі.
  У парку Чалюскінцаў.
  Каля Камароўскага рынка. Аўтар скульптурнай кампазыцыі «Гусі» скульптар Уладзімер Жбанаў. Гэты фантан ня раз прызнаваўся лепшым фантанам г. Менска.
  У сквэры па вуліцы Камсамольская (за помнікам Фэліксу Дзяржынскаму)
  Перад канцэртнай заляй «Менск», каля кафэ «Сьпяваючыя фантаны», паміж вуліцамі Ленiна i Кастрычніцкай
  На бульвары па вуліцы Леніна, паміж унівэрмагамі «ГУМ» і «Цэнтральны»
  На вуліцы Леніна, за помнікам С. І. Грыцаўцу
  На вуліцы Маскоўская, каля Акадэміі кіраваньня
  На плошчы Свабоды, каля Сьвятадухава сабора
  «Юнацтва», на вуліцы Бэрсана, каля Чырвонага касьцёла
  На плошчы Якуба Коласа
  Перад кінатэатрам «Москва», па бакам кінатэатра
Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, «Масленіца»
  Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, насупраць Палаца спорту
  Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў
Перад аэрапортам «Менск-1», побач з скрыжаваньнем вуліц Чкалава і Аэрадромнай
  Каля Палаца культуры чыгуначнікаў, на скрыжаваньні вуліц Варанянскага і Чкалава
Перад Менскім трактарным заводам
  На канале у раёне вуліцы Філімонава. Самая высотная кампазыцыя ў горадзе — струмені сягаюць да 20 мэтраў.
  На канале па вуліцы Бялецкага (недалёка ад д.10/1)
  На скрыжаваньні вуліцаў Сьвярдлова і Ўльянаўскай, каля БДТУ.
  На перакрыжаваньні вуліцаў Каліноўскага и Усесвяцкай, побач з храмам-помнікам у гонар Усіх Сьвятых і ў гонар бязьвінна забітых у Айчыне нашай. (фота фантана яшчэ не аткрытага, у стане завяршэньня)
  На перакрыжаваньні вуліц Грыцаўцы і бульвару Трактарабудаўнікоў.
Перад прахадной МТЗ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць