Уфа-Арэна
Унівэрсальная спартовая арэна «Уфа-Арэна» (па-башкірску: Өфө-Арена) — многафункцыянальны спартова-канцэртны комплекс ва Ўфе, дамашняя арэна расейскага хакейнага клюбу Салават Юлаеў (ад 19 сьнежня 2007 году). Першы матч на арэне адбыўся 27 жніўня 2007 году ў рамках маладзёжнай Супэрсэрыі 2007 паміж хакейнымі зборнымі Расеі і Канады.
Уфа-Арэна | |
Краіна | |
---|---|
Горад | Уфа |
Дата адкрыцьця | 2007 |
Зьмяшчальнасьць | 8250 |
Хатняя каманда | Салават Юлаеў[d] |
Будаўніцтва
рэдагавацьУ адрозьненьне ад большасьці новых расейскіх хакейных арэн («Татнафта Арэна», «Арэна Омск», «Арэна Мыцішчы» і інш.) «Уфа-Арэна» была збудаваная толькі сіламі мясцовых будаўнічых арганізацыяў: яе спраектавалі архітэктары архтэктурнай майстэрні № 1 ЗАТ «Праектны інстытут «Башкірграмадзянпраект» Ільдар Фанісовіч Ібрагімаў і Ўладзімер Мікалаевіч Савенка, а ў якасьці генэральнага падрадчыка выступіў будаўнічы трэст ААТ «КПД». Здача «Уфа-Арэны» была прымекаваная да сьвяткаваньня 450-годзьдзя далучэньня Башкірыі да Расеі.
Другая чарга
рэдагавацьАрыгінальны праэкт УСА «Уфа-Арэна» прадугледжваў будаўніцтва другой чаргі: крытага катка з трыбунамі на 640 гледачоў і многаўзроўневай аўтапаркоўкі[1]. Урачыстае адкрыцьцё другой чаргі «Уфа-Арэны» адбылося 20 лістапада 2011 году. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Прэзыдэнт Рэспублікі Башкартастан Рустэм Хамітаў, прадстаўнікі кіраўніцтва ААТ АНК «Башнафта», мэр Уфы Павел Качкаеў. У рамках Пагадненьня паміж Акцыянэрнай фінансавай карпарацыяй «Сыстэма» і ўрадам Рэспублікі Башкартастан Група кампаній «Башнафта» прафінансавала больш за 20 % кошту будаўніцтва другой чаргі «Уфа-Арэна». За два гады на гэтыя мэты было накіравана 105 млн расейскіх рублёў.
Архітэктура
рэдагавацьКомплекс «Уфа-Арэна» складаецца з дзьвюх лядовых пляцовак: галоўнай на 8070 гледачоў і малой на 640 гледачоў. На першым паверсе Арэны разьмяшчаюцца пакоі адпачанку для спартоўцаў і трэнерскага складу, бокс для судзейскага корпуса, саўна, масажны пакой, памяшканьне для заточкі канькоў, гараж для дзьвюх лёдазалівачных машын Olympia, кабінэт медагляда і допінг-кантролю. Арэна складаецца з чатырох ярусаў: уваход на сэктары ажыцьцяўляецца праз другі, трэці і чацьвёрты ярус. Паміж другім і чацьвёртым ярусамі знаходзяцца VIP-ложах, месцы для інвалідаў-калясачнікаў, камэнтатарскія кабіны, ложа прэсы і рэстаран. У сьнежні 2016 году праведзеная замена куба.
Характарыстыкі
рэдагаваць- Галоўная арэна[2]
- Агульная плошча — 29 070 м²
- Колькасьць глядацкіх месцаў — 8070
- Наземная паркоўка на 996 машынамесца
- Прыбудова да УСА «Уфа-Арэна»[2]
- Агульная плошча — 8300 м²
- Колькасьць глядацкіх месцаў — 640
- Крытая аўтастаянка на 222 машынамесца
Найбуйнейшыя спартыўныя падзеі
рэдагавацьМінулыя
рэдагаваць- 2007
- 27-28 жніўня — Матчы маладзёжнай Супэрсэрыі Расея — Канада
- 10-11 кастрычніка — VI чэмпіянат Сьвету па барацьбе на паясах (курэш)
- 2008
- 11 красавіка — Салават Юлаеў упершыню ў гісторыі стаў Чэмпіёнам Расеі, перамогшы ў вырашальным матчы фінальнай сэрыі плэй-оф «яраслаўскі Лякаматыў»
- 2011
- 12 лютага — Кубак Выкліку МХЛ. Ва ўпартай барацьбе трафэй заваявала зборная «Усходу», па булітах перамогшы зборную «Захаду» зь лікам 3-2
- 16 красавіка — Салават Юлаеў заваяваў Кубак Гагарына, абыграўшы ў 5 матчы фінальнай сэрыі плэй-оф падмаскоўны Атлянт (4-1)
- 27, 29 мая — Сусьветная Ліга. Зборная Расеі па валейболе двойчы абыграла зборную Японіі.
- 2013
- 5 студзеня — Моладзевы чэмпіянат Сьвету па хакеі. У матчы за трэцяе месца Зборная Расеі вырвала перамогу ў зборнай Канады (6:5 ОТ), заваяваўшы бронзавыя мэдалі. У фінальным матчы зборная ЗША ўзяла верх над зборнай Швэцыі — 3:1.
- VI Зімнія міжнародныя дзіцячыя гульні. Хакейны турнір.
- 2014
- Жнівень — Кубак сьвету па хакеі сярод моладзевых каманд
- 2017
- Студзень — Матч зорак КХЛ
- 2018
- Чэрвень — этап валейбольнай Лігі нацыяў
Цікавыя факты
рэдагаваць- «Уфа-Арэна» пабудаваная на месцы хакейнай каробкі стадыёна «Праца» з натуральным льдом, на якой у 1960-я гады хакейная каманда Спартыўны клюб Салавата Юлаева правяла дэбютныя для сябе міжнародныя матчы[3].
- «Уфа-Арэна» зьяўляецца самым вялікім спартовым збудаваньнем са штучным льдом у Башкартастане.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Второй зал "Уфа-Арены" заработает в декабре 2011 года (рас.) Архіўная копія ад 16 лютага 2012 г.
- ^ а б Уфа-Арена (рас.). ЗАО «Башкиргражданпроект».
- ^ Бакулин, В. Уфа-Арена: долгожданный дебют (рас.). Чемпионат.ру. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2007 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Уфа-Арена на официальном сайте хоккейного клуба «Салават Юлаев» (рас.) Архіўная копія ад 28 красавіка 2010 г.
- Уфа-Арена (рас.) сайт фанатов Спартака Архіўная копія