Гніва
рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Утонька»)
Гні́ва, Уто́нька, Калі́наўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці. Даўжыня каля 15 км.
Гніва лац. Hniva | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Залужжа |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 15 км |
Плошча басэйну | 74 км² |
Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Залужжа, вусьце за 3 км на захал ад вёскі Рыслаўя. Ад вытоку на працягу 3 км рэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусьцевая дзялянка на забалочанай абалоне Сажу сярод шматлікіх старычных азёраў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 131.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1