Усё асьветлена (фільм)

«Усё асьве́тлена» (па-ангельску: Everything Is Illuminated) — камэдыйны драматычны фільм 2005 року рэжысэра Льва Шрайбэра, зьняты паводле аднайменнае кнігі Джонатана Сафрана Фоера. Галоўныя ролі ў фільме выканалі амэрыканскі актор Элайджа Ўуд і ўкраінскі эмігрант Яўген Гудзь.

Усё асьветленаPicto infobox cinema.png
Everything Is Illuminated
Жанр прыгоды, камэдыя, драма
Рэжысэр Леў Шрайбэр
Прадусар
  • Марк Тэртэлтаўб
  • Пітэр Сэраф
  • Мэт’ю Стылмэн
Сцэнарыст Леў Шрайбэр
Джонатан Сафран Фоер
У ролях
Кампазытар
Апэратар Мэт’ю Лібатык
Мантаж
  • Эндру Маркус
  • Крэг Макей
Вытворчасьць Warner Independent Pictures
Дата выхаду 16 верасьня 2005
Час 106 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская, украінская, расейская
Бюджэт 7 000 000$
Прыбытак 3 601 974$
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Фільм стаў рэжысэрскім і сцэнарысцкім дэбютам Льва Шрайбэра і атрымаў розгалас у заходняй прэсе.

СюжэтРэдагаваць

Джонатан Фоер (Элайджа Ўуд), малады амэрыканскі жыд, едзе ва Ўкраіну шукаць жанчыну, якая ўратавала ягонага дзеда ва ўкраінскім мястэчку Трачымбродзе (Трахімброд на Валыні) перад тым, як яно было ліквідаванае нацыстамі. У пошуках яму дапамагаюць праваднікі — адэсіт Алекс Перчаў (Яўген Гудзь), фанат амэрыканскае поп-культуры, які размаўляе дзікаю й ламанаю ангельскаю, ягоны раздражняльны дзед-антысэміт (Барыс Лескін), які прыкідаецца сьляпым, са сваім бордэр-колі па мянушцы Сэмі Дэвіс Малодшы-малодшы. Тым ня меней, падарожжа, якое мела ўсе шанцы ператварыцца ў суцэльныя мучэньні, сканчаецца сэрыяй нечаканых прасьвятленьняў, якія зьмяняюць жыцьці ўсіх вандроўнікаў[1].

МузыкаРэдагаваць

Восем дарожак для фільму напісаў кампазытар Пол Кантэлон,[2], яшчэ некалькі выкананыя расейскім ска-панк-гуртом «Ленинград», Аркадзем Северным, «Csókolom», «Tin Hat Trio» і «Gogol Bordello», лідэр якога Яўген Гудзь іграе ў фільме ролю Алекса. Гурт «Gogol Bordello» таксама выконвае песьню ў сцэне на чыгуначным вакзале, калі Алекс сустракае свайго кліента з ЗША Джонатана Фоера. У трэйлеры фільму таксама быў прадстаўлены самотнік гурту «DeVotchKa» пад назваю «How It Ends», аднак ён не ўвайшоў у афіцыйны саўндтрэк.

УзнагародыРэдагаваць

У 2005 року Леў Шрайбэр атрымаў 3 узнагароды за дэбютную стужку:

  • Lanterna Magica Prize (Вэнэцыянскі кінафэстываль)
  • Найлепшы біяграфічны фільм (Вэнэцыянскі кінафэстываль)
  • Найлепшы сцэнар (Міжнародны кінафэстываль у Сан-Паолё)

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць