Усход (касьмічныя караблі)

«Усход» — сэрыя савецкіх касьмічных караблёў, прызначаных для палётаў па калязямной арбіце. Ствараліся пад кіраўніцтвам канструктара Сяргея Паўлавіча Каралева з 1958 па 1963 год.

Ракетаносьбіт для КА сэрыі Усход

Першы пілятаваны «Ўсход», запуск якога адбыўся 12 красавіка 1961 году («Усход-1»), стаў адначасова і першым у сьвеце касьмічным апаратам, які падняў чалавека ў касьмічную прастору. Сёньня гэты дзень (12 красавіка) адзначаецца ў Беларусі, Расеі і ў іншых краінах сьвету як Сусьветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.

Калі першы «Ўсход», пілятаваны Юрыем Гагарыным, зьдзейсьніў толькі адзін віток вакол Зямлі, абляцеўшы плянэту за 108 хвілін, то палёт карабля «Ўсход-5» з касманаўтам Валерам Быкоўскім працягваўся ўжо каля 5 сутак. За гэты час карабель і касманаўт 81 раз абмінулі Зямлю.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Усход (касьмічныя караблі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў