Усход-1
Усход-1 («Усход») — касьмічны карабель з серыі «Усход», першы касьмічны апарат, які падняў чалавека на калязямную арбіту.
На караблі «Ўсход» 12 красавіка 1961 году лётчык-касманаўт СССР Юры Гагарын зьдзейсніў першы ў сьвеце палёт у касьмічную прастору. Старт карабля адбыўся з касмадрома Байканур у 9 гадзін 7 хвілін маскоўскага часу (06:07:00 UTC). Карабель выканаў адзін віток вакол Зямлі і зьдзейсніў пасадку ў 10 гадзін 55 хвілін (07:55:00 UTC) у раёне вёскі Сьмелаўка Саратаўскай вобласці.
Экіпаж
рэдагаваць- Камандыр — Юры Гагарын
- Дублёр — Герман Цітоў
- Рэзэрвовы склад — Грыгорый Нялюбаў