Устойлівая адзінка
Усто́йлівая адзі́нка — асноўны аб’ект вывучэньня фразэалёгіі.
Пры вызначэньні тэрміна ўстойлівая адзінка прапануюцца самыя розныя лінгвістычныя крытэрыі, але большасьць існуючых канцэпцыяў арыентуецца пры гэтым на пералічэньне катэгарыяльных якасьцей гэтай адзінкі. Яны зводзяцца да наступных:
- неаднаслоўнасьць;
- ідыяматычнасьць;
- наяўнасьць комплексу экспрэсіўных характарыстык;
- устойлівасьць;
- у сынтаксычнай структуры сказу фразэалягізмы могуць замяшчаць словы; прыказкі па пабудове нагадваюць сказ.
Калі разглядаць устойлівую адзінку ў вузкім сэнсе, то сынанімічным тэрмінам стала найменьне фразэалягізм. Фразэалягізм — гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанэнтная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжываньня і мае цэласнае значэньне, ня роўнае суме значэньняў яе кампанэнтаў. Прыклад: сёмая вада па кісялі.
У шырокім сэнсе ўстойлівая адзінка аб’ядноўвае і фразэалягізмы, і прыказкі.