Уругуая́на (па-партугальску: Uruguaiana) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 127 тысяч чалавек[2]. Горад месьціцца на беразе ракі Ўругваю, а на супрацьлеглым беразе стаіць аргентынскі горад Паса-дэ-лёс-Лібрэс. Гарады злучаныя паміж сабой аўтамабільна-чыгуначным мостам.

Уругуаяна
Герб Уругуаяны Сьцяг Уругуаяны
Дата заснаваньня: 1843
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 5715,763 км²
Вышыня: 66 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 55
Паштовы індэкс: 97500-000
Геаграфічныя каардынаты: 29°45′18″ пд. ш. 57°5′16″ з. д. / 29.755° пд. ш. 57.08778° з. д. / -29.755; -57.08778Каардынаты: 29°45′18″ пд. ш. 57°5′16″ з. д. / 29.755° пд. ш. 57.08778° з. д. / -29.755; -57.08778
Уругуаяна на мапе Бразыліі
Уругуаяна
Уругуаяна
Уругуаяна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.uruguaiana.rs.gov.br/

Гісторыя

рэдагаваць

Рэгіён традыцыйна быў заселены індзейскімі плямёнамі. Першымі эўрапейцамі, якія тут зьявіліся, былі езуіты. У далейшым рэгіён быў агалошаны часткай партугальскае кароны. У пачатку XIX стагодзьдзя, у 30 кілямэтрах ад сучаснай Ўругуаяны, меўся вайсковы лягер, а таксама шэраг маёнткаў. У 1840 годзе вёска была зьнішчаная паводкай. У 1843 годзе пасселішча было адноўленае. Горад быў самым глыбокім пунктам Бразыліі, да якога падыйшлі парагвайцы падчас Парагвайскай вайны. Парагвайцы захапілі горад без супраціву. Бразыльскі кантроль быў адноўлены пасьля шасьцітыднёвай аблогі[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць