Кабінэт міністраў Украіны

вышэйшы ворган ў сыстэме выканаўчай ўлады Ўкраіны
(Перанакіравана з «Урад Украіны»)

Кабінэт Міністраў Украіны (па-ўкраінску: Кабінет Міністрів України) — вышэйшы орган выканаўчай улады ў Украіне. Кіраўніком кабінэту міністраў зьяўляецца прэм’ер-міністар, які прызначаецца Вярхоўнай радай Украіны па прадстаўленьні Прэзыдэнта Ўкраіны. Намесьнікамі Прэм’ер-міністру зьяўляюцца Першы віцэ-прэм’ер-міністар і тры віцэ-прэм’ер-міністры. Таксама ў Кабінэт ўваходзяць міністры, якія ўзначальваюць адпаведныя міністэрствы і міністар «без партфэля» (Міністар Кабінету Міністраў Украіны) — які не ўзначальвае міністэрства, але мае права голасу на пасяджэньнях ўраду.[1]

Кабінэт міністраў Украіны
па-ўкраінску: Кабінет Міністрів України

Эмблема ўраду
Дата ўтварэньня 18 верасьня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Кіеў, Грушевського, 12/2
Афіцыйныя мовы украінскай
Сайт Афіцыйны сайт

Сьпіс урадаў Украіны

рэдагаваць
Урад Вітольда Фокіна (1990—1992)
Урад Валянціна Сіманенкі (1992)
Урад Леаніда Кучмы (1992—1993)
Урад Юхіма Зьвягільскага (1993)
Урад Віталія Масола (1994—1995)
Урад Яўгена Марчука (1995—1996)
Першы урад Паўла Лазарэнкі (1996)
Другі урад Паўла Лазарэнкі (1996—1997)
Урад Васіля Дурдзінца (1997)
Урад Валерыя Пуставойценкі (1997—1999)
Урад Віктара Юшчанкі (1999—2001)
Урад Анатоля Кінаха (2001—2002)
Першы урад Віктара Януковіча (2002—2004)
Першы урад Юліі Цімашэнкі (2005)
Урад Юрыя Еханурава (2005—2006)
Другі урад Віктара Януковіча (2006—2007)
Другі урад Юліі Цімашэнкі (2007—2010)
Першы урад Мікалая Азарава (2010—2012)
Другі урад Мікалая Азарава (2012—2014)
Першы урад Арсенія Яцанюка (2014)
Другі урад Арсенія Яцанюка (2014—2016)
Урад Уладзіміра Гройсмана (2016—2019)
Урад Аляксея Ганчарука (2019—2020)
Урад Дзяніса Шмыгаля (2020-)

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Рэзыдэнцыяй Кабінэту міністраў Украіны зьяўляецца Будынак Ураду Ўкраіны, разьмешчаны па вул. Міхаіла Грушэўскага (Кіеў), 12/2.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць