Унівэрсытэт Эсбэры

прыватная хрысьціянская вну ў Ўілмары (Кентакі, ЗША)

Унівэрсытэ́т Эсбэры (па-ангельску: Asbury University) — прыватны хрысьціянскі ўнівэрсытэт у Ўілмары (Кентакі, ЗША). Складаецца з 17 факультэтаў, якія прапануюць больш за 50 спэцыяльнасьцяў.

Унівэрсытэт Эсбэры
Заснаваны 1890
Колькасьць пэрсаналу
  • 434 чал. (верасень 2020)[1]
Месцазнаходжаньне
Краіна
Вэб-сайт asbury.edu (анг.)

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Першы будынак коледжу Эсбэры, цяпер выкарыстоўваецца для малітваў і мэдытацыі.

2 верасьня 1890 року мэтадыст Джон Ўэсьлі Г'юз заснаваў у Ўілмары Кентацкі коледж сьвятасьці[3], які пазьней атрымаў імя «айца амэрыканскага мэтадызму» біскупа Фрэнсіса Эсбэры.

У 2001 року адкрытая бібліятэка імя Кінлаў.

5 сакавіка 2010 року коледж пераўтвораны ва ўнівэрсытэт.

Навучаньне

рэдагаваць
 
Бібліятэка імя Кінлаў.

Ва ўнівэрсытэце Эсбэры навучаюцца студэнты з усіх 50 штатаў ЗША і ня менш за 80 краінаў[4]. У студэнцкім інтэрнаце жывуць каля 90% навучэнцаў.

Праграмы падзеленыя на пяць кірункаў:

  • Коледж мастацтваў, гуманітарных і грамадзкіх навук
  • Дэйтанская дзелавая школа
  • Школа майстэрства камунікацыяў
  • Школа адукацыі
  • Школа навук Шо[5]

Спартовыя каманды ўнівэрсытэту называюцца "Арламі". Унівэрсытэт уваходзіць у III дывізіён НАСС, а таксама Нацыянальнай хрысьціянскай асацыяцыі студэнцкага спорту (НХАСС).

Вядомыя выпускнікі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  •  Deuwel, Wesley Revival Fire. — Zondervan, 1995.
  •  Hughes, John Wesley The Autobiography of John Wesley Hughes. — Pentecostal Publishing, 1923.
  •  Jones, E. Stanley A Song of Ascents. — Abingdon Press, 1968.
  •  Morrison, Henry Clay Some Chapters of My Life Story. — Pentecostal Publishing, 1941.
  •  Thacker, Joseph A. Jr. Asbury College: Vision and Miracle. — Evangel Press, 1990.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць