Уну́траная ры́фма — рыфма, якая зьвязвае два паўрадкоўі аднаго вершаванага радка або словы, разьмешчаныя ў сярэдзіне двух суседніх радкоў:

Апанас коней пас,
Кацярына — бы́чкі.
Пачакай, не ўцякай:
Куплю чаравічкі!
(Народная песьня)

Унутраная рыфма, як і рыфма ўвогуле, мае мэтрычна-кампазыцыйнае значэньне. Гэтым яна вылучаецца з цэлага шэрагу ўнутрырадковых слоўных сугуччаў, якія па форме (але не па функцыі) падобныя да яе. Унутраная рыфма вельмі часта сустракаецца ў народнай паэзіі, а таксама ў паэтаў, творчасьць якіх цесна зьвязаная з фальклёрам. Напрыклад, у творах Т. Шаўчэнкі М. Багдановіч налічыў каля тысячы такіх рыфмаў. Зь беларускіх паэтаў асабліва часта іх ужываў Я. Купала. Многія яго вершы («Касцам», «Думкі», «З дарогі», «За праўду» і інш.) вызначаюцца выкарыстаньнем рэгулярных унутраных рыфмаў, узбагачаных іншымі ўнутрырадковымі сугуччамі.

Літаратура рэдагаваць