Ульяна Маханенка
беларуская калгасьніца, дзяржаўная дзяячка
Ульля́на Іва́наўна Махане́нка (1897 — лістапад 1941, Загоранка) — беларуская калгасьніца, дзяржаўная дзяячка. Стала гераіняй беларускай народнай песьні „Ой, ды сеяла Ульляніца лянок…“.
Ульяна Маханенка | |
Дата нараджэньня | 1897 |
---|---|
Дата сьмерці | лістапад 1941 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | расстрэл[d] |
Занятак | калгасьніца, дэпутат |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў сялянскай сям’і меркавана ў сучасным Чавускім раёне Магілёўскай вобласьці. Скончыла школу лікбезу.
Звеньнявая па льне загоранскага(d) калгасу „Новае жыцьцё“, пасьля старшыня калгасу ў Чавускім раёне[1].
Дэпутатка Вярхоўнага Савету БССР 1-га скліканьня(d)[2].
Расстраляная пасьля прыходу нацыстаў у лістападзе 1941 року[1].
Прэміі і ўзнагароды
рэдагавацьМэдаль „За працоўную доблесьць“.
Памяць
рэдагавацьУльяне Маханенцы прысьвечаная беларуская песьня „Ой, ды сеяла Ульляніца лянок…“[1].
У Чавускім раённым гісторыка-краязнаўчым музэі выстаўлены партрэт Ульляны Маханенкі[3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Знаток города. (5 студзеня 2011) История города Чаусы (рас.) Чаусы.by Праверана 5 кастрычніка 2022 г.
- ^ Спіс дэпутатаў, выбраных у Вярхоўны Совет Беларускай ССР // Звязда. — 29 чэрвеня 1938. — № 149 (6125). — С. 2.
- ^ Руководитель проекта. (5 верасьня 2017) Чаусский районный историко-краеведческий музей (рас.) Музеи Беларуси Праверана 5 кастрычніка 2022 г.
- ^ О. Глухова. Знать, чтобы сохранить в веках // Веснік Чэрыкаўшчыны. — 27 ліпеня 2016. — № 56 (11073).
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чавускага р-на. — Мн.: Ураджай, 2002. — 685, [1] с. ISBN 985-04-0277-6.