Уле Эйнар Б’ёрндален
нарвэскі біятляніст і лыжнік
|
У́ле Э́йнар Б’ёрндален (па-нарвэску: Ole Einar Bjørndalen; 27 студзеня 1974, Сымастранда, ля Драмэну, фюльке Бускеруд, Нарвэгія) — нарвэскі біятляніст і лыжнік. Самы тытуляваны біятляніст у гісторыі Алімпійскіх гульняў (7 залатых узнагародаў), чэмпіянатаў сьвету (19 перамог) і Кубкаў сьвету (6 перамог у агульным заліку). Чатыры з чатырох магчымых перамог атрымаў Уле Эйнар у біятлёне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці й стаў адзіным у сьвеце абсалютным алімпійскім чэмпіёнам па біятлёне. Б’ёрндален атрымаў 95 перамог у біятлёне й лыжных гонках (94 і 1 адпаведна), і па гэтым паказчыку ён займае другое месца сярод усіх спартоўцаў зімовых відаў спорту[7].
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ http://www.foxsports.com/olympics/story/russia-wins-gold-mens-4x7-5-km-biathlon-relay-sochi-games-022214
- ^ http://www.bbc.co.uk/sport/0/winter-olympics/26069041
- ^ http://espn.go.com/olympics/story/_/id/11835620/800-meter-champ-david-rudisha-wins-inaugural-olympic-award
- ^ а б в http://espn.go.com/olympics/winter/2014/athletes/_/athlete/1/ole-einar-bjoerndalen
- ^ а б в Ole Einar Bjorndalen // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в Ole Einar Bjørndalen // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Бьорндален обогнал Стенмарка по числу побед на этапах Кубка мира, но не вышел на первое место: статистика (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Уле Эйнара Б’ёрндалена (анг.) (ням.)
- Нямецкі фан-клюб (анг.) (ням.)
- Профіль на афіцыйным сайце Міжнароднага саюзу біятляністаў (анг.)