Уладыслаў Бартыноўскі
Уладзіслаў Бартыноўскі (па-польску: Władysław Bartynowski; 24 чэрвеня 1832 — 16 сьнежня 1918, Кракаў) — польскі нумізмат, бібліяфіл і архэоляг.
Калекцыянэр старадрукаў, вадзяных знакаў, факсэміляў тытулаў, пераплётаў, гравюраў (збольшага партрэтаў) і польскіх манэт. Сабраў некалькі тысячаў медзярытаў, літаграфіяў і дрэварытаў, а таксама матэр’ялы пра польскіх мастакоў і гравюрыстаў. Стварыў каталёг гравюраў і мастакоў. Свой збор і каталёг перадаў ў Музэй Чапскіх у Кракаве.
Адзін з заснавальнікаў Нумізматычнага і археалягічнага таварыства ў Кракаве ў 1888 годзе. Рэдактар з 1889 да 1900 году часопіса Wiadomości numizmatyczno-archeologicznie («Нумізамытычна-археалягічныя ведамасьці») (1889—1939), дзе друкаваў свой каталёг тытулаў і жыцьцяпісы гравёраў. Вынайшоў новы спосаб рэпрадукцыі манэтаў, названы бартынатапія. Гэтая тэхналёгія адышла, толькі пасьля зьяўленьня фагарафіі.
Падтрымліваў сталыя кантакты з Эмэрыкам Чапскім, даючы парады і зьяўляючыся пасярэднікам у набыцьці манэт. Намовіў перавезьці калекцыю Чапскага з радавога маёнтку Станькава ў Кракаў. Пасьля сьмерці Чапскага дапамагаў жонцы Альжбеце Чапскай у стварэньні напачатку прыватнага музэю імя яе мужа.
У 1894—1910 гадах спарадкаваў і захоўваў нумізматычную калекцыю графа Анджэя Патоцкага.
Пад яго наглядам здабывалі практыку будучыя польскія нумізматы Фэлікс Капера і Мар’ян Гумоўскі.
Меў у Кракаве краму дзе гандляваў друкамі і антыкварнымі нумізматамі.
Працы
рэдагаваць- Ikonografia królów, zbroi i wojska polskiego (1908, з 173 табліцамі)
- Skorowidz monet polskich K. Beyera (супольна з I. Палькоўскім, 1880)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- e-numizmatyka.pl(недаступная спасылка) (пол.)