Уладзімер Іванавіч Шчарбін (18 красавіка 1950, Чалябінск, РСФСР, СССР) — беларускі мастак, ганаровы жыхар м. Койданаў.

Уладзімер Шчарбін
Дата нараджэньня 18 красавіка 1950(1950-04-18) (74 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

рэдагаваць

У 1969 годдзе закончыў Пензенскае пэдагагічнае вучылішча (мастак-графік), у 1977 годзе — Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1969—1971 гадах працаваў па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтве Волскага аўтазавода ў Тальяці. Зараз працуе загадчыкам мастацкага аддзяленьня Койданаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Выстаўляцца пачаў з 1977 году. У 1995 годзе ў Койданаве адбылася пэрсанальная выстава. Асноўныя творы ў галіне пляката. Чалец Беларускага саюзу мастакоў з 1991 году. Чалец Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасьці.

3 чэрвеня 2011 году за шматгадовую плённую працу, высокі прафэсіяналізм, значны асабісты ўклад у развіцьцё культуры ўзнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны [1]

Літаратура

рэдагаваць
  • Шчарбін Уладзімір Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 615-616.