Уладзі́мер Васі́льевіч Уро́дніч (нарадзіўся 22 траўня 1942 году, х. Лучкі) — беларускі мастак. Заслужаны дзяяч мастацтваў.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся на хутары Лучкі (непадалёку ад вёскі Вялікія Арлы, цяпер тэрыторыя Столінскага раёну). Бацька Ўладзімера Ўродніча загінуў у 1943 г. у адным з баёў з фашыстамі, калі яму пайшоў толькі 20-ы год. Яго сыну на той момант споўнілася толькі паўтара году[1]. У 16-гадовым узросьце паступіў у Менскую мастацкую вучэльню[2], якую скончыў у 1963 годзе[3].

З 1963 году ён — студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), Вучыўся ў А. Шаўчэнкі, І. Ахрэмчыка, Н. Воранава[3]. З 1972 па 2002 гады працаваў у Міністэрстве культуры Беларусі, некаторы час быў дэканам мастацкага факультэту Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1974 году — сябра Беларускага саюзу мастакоў, з 2003 — сябар студыі вайсковых мастакоў, якая дзейнічае пры Цэнтральным Доме афіцэраў у Менску, зьяўляецца старшынём бюро сэкцыі аб’яднаньня «Традыцыя» пры Беларускім саюзе мастакоў. Ляўрэат спэцыяльнай прэміі Прэзыдэнта РБ.