Уладзімер Марыян Баркоўскі

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Уладзімер Марыян Баркоўскі з Расьцішава (па-польску: Włodzimierz Marjan Borkowski z Rościszewa; 21 лістапада 1819, Венцковічы — 24 лістапада 1886, Руднікі, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя) — палітычны і грамадзкі дзяяч.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і Алаіза і Марыяны (з Уфнярскіх) Баркоўскіх. Быў уласьнікам маёнткаў Рунікі Ляцкія, Чэрнявы і Сулкоўшчызна ў Масьціскім павеце на Львоўшчыне, а таксама заснавальнікам баруніцкай ардынацыі (15 VІІ 1870). У 1848 г. пабраўся шлюбам з Валерыяй са Сланецкі, герба Корчак. Сваю чынную дзейнасць праводзіў у Галіцыі, якая пасьля ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай знаходзілася ў Аўстра-Вугорскай імпэрыі і ўяўляла сабой Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, падзеленае на 6 акругаў, якое разам зь Вялікім княствам Кракаўскім уваходзілі ў правінцыю Цысьлейтанію.

Уладзімер Марыян Баркоўскі вызначыўся як куратар Галіцыйскай ашчаднай касы (1860—1869), дэлегат Галіцыйскага крэдытна-земскага таварыства (1868—1870), старшыня Галіцыйскага іпатэчнага банку. 27 сьнежня 1845 г. атрымаў тытул шамбеляна аўстыяцкага ды камандорыю папескага ордэну сьвятой Труны. 27 красавіка 1860 г. атрымаў ад імпэратара Франца Іосіфа тытул аўстрыяцкага графа з уласным гербам «Баркоўскі». Пасьля сябе пакінуў 3 дачок.

Літаратура

рэдагаваць
  • Nekrolog. // Gazeta Lwowska. Nr. 220. 1886.
  • Pohorecki F. Borkowski Włodzimierz Marjan z Rościszewa. // Polski słownik biograficzny. T. II, Kraków. 1936. S. 339.
  • Włodzimierz Marian Maria — Genealogia potomków Sejmu Wielkiego (пол.)