Уладзімер Лемяшонак

беларускі гісторык

Уладзімер Ёсіфавіч Лемяшонак (14 кастрычніка 1929, в. Віктараўка, Бабруйскі раён — 2006) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (1990).

Уладзімер Лемяшонак
Род дзейнасьці беларускі гісторык, доктар гістарычных навук
Дата нараджэньня 14 кастрычніка 1929
Месца нараджэньня в. Віктараўка, Бабруйскі раён
Дата сьмерці 2006
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гістарыяграфія

Біяграфія

рэдагаваць

З 1940 жыў і вучыўся ў Бабруйску. Скончыў БДУ ў 1956. Настаўнічаў у Койданаўскім раёне, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

У 1964—1971 старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971—1981 дацэнт, намесьнік загадчыка катэдры гісторыі КПСС Менскай ВПШ, у 1981—1991 старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыка-палітычных дасьледваньняў.

З 1992 галоўны рэдактар арганізацыйна-мэтадычнага цэнтру па выданьні гісторыка-дакумэнтальных хронік Памяці Дзяржаўнага Камітэту Рэспублікі Беларусь па друку. Прафэсар катэдры гуманітарных дысцыплінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі й радыёэлектронікі.

Дасьледаваў гісторыю барацьбы беларускага народу супраць нямецка-фашыскіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Аўтар больш чым 160 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфіяў:

  • «Гераічныя старонкі вызваленьня Беларусі» (1984),
  • «Вызваленне — без грыфа „Сакрэтна“» (1996),
  • «Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1988).

Адзін з аўтараў выданьняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—1985).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць