Уладзімер Гадзяцкі

Уладзімер Уладзімеравіч Гадзяцкі[1] — Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Ён нарадзіўся ў 1967 годзе ў горадзе Джанкой Крымскае вобласьці. Вучыўся ў сярэдняе школе. Затым скончыў Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў у 1988 годзе. Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь скончыў у 2002 г. З 1988 г. служыў у Савецкім войску, а пасьля распаду СССР да 1998 г. праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах Беларусі на камандных пасадах. Пасьля звальненьня ў запас з 1998 г. па 2004 г. рабіў у інспэкцыі па падатках і зборах па Першамайскім раёне г. Віцебска.

Уладзімер Уладзімеравіч Гадзяцкі
Род дзейнасьці нагляд за выкананьнем права
Дата нараджэньня 1967(1967)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, УССР,
Крымская вобласьць,
Лепельскі раён,
м. Джанкой
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы

Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1988 год)

Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002год)
Пасада Старшыня КДК па Віцебскае вобласьці
Час 17 сакавіка 2020
Сайт Старонка ў сеціве

З 2004 г. па 2017 г. рабіў на пасадах у Камітэце дзяржкантролю:

  • галоўны спэцыяліст,
  • намесьнік начальніка ўправы,
  • начальнік управы кантролю бюджэтна-фінансавай сфэры Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.

З 2017 г. робіць на пасадзе першы намесьнік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.

З 17 сакавіка 2020 году прызначаны на пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.

  • Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1988 год)
  • Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002год)

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць