Уладзімер Мікалаевіч Варонін, ([[рум. Vladimir Voronin) (25 траўня 1941, Каржова, Малдаўская ССР, СССР) — малдоўскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, трэці прэзыдэнт Малдовы. Двойчы абіраўся парлямэнтам краіны на гэты пост — у 2001 і 2005 гадах. Лідэр Партыі камуністаў Рэспублікі Малдова.

Уладзімер Варонін
Vladimir Voronin

Адукацыя і працоўная дзейнасьць

рэдагаваць

У 1961 годзе скончыў Кішынёўскі каапэратыўны тэхнікум. Працоўную дзейнасьць пачаў сёлета ж з пасады загадчыка хлебапякарняй ў Крыўлянах. З 1966 да 1971 гг. працаваў дырэктарам Дубасарскага хлебазавода. У 1971 годзе скончыў Усесаюзны інстытут харчовай прамысловасьці, пасьля працаваў у органах дзяржаўнага кіраваньня: у Дубасарскім і Унгенскім райвыканкамах, ва Унгенскім гарвыканкаме.