Уладзімер Булгакаў

Уладзімер Васілевіч Булгакаў (нар. 16 ліпеня 1937, Масква) — беларускі мадэльер.

Уладзімер Васілевіч Булгакаў
Дата нараджэньня 16 ліпеня 1937
Месца нараджэньня Масква
Адукацыя Маскоўскі тэкстыльны інстытут
Занятак мадэляваньне адзеньня
Працы творчыя калекцыі для Беларускага цэнтру моды
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў, Ганаровая грамата Вярхоўнай рады БССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Булгакаў (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

У 1966 скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут па спэцыяльнасьці мастак-тэхноляг. Навучаўся у Р. І. Захаржэўскай, В. В. Пачыталава, А. І. Чарамных. З 1967 удзельнічае ў выставах, фэстывалях, конкурсах у Расеі (Масква, 1967, 1969, 1973, 1977 — срэбны мэдаль ВДНГ СССР, 1978 – срэбны мэдаль ВДНГ СССР), Баўгарыі (Плоўдзіў, 1968), Японіі (Осака, 1970), Югаславіі (Заграб, 1972), Фінляндыі (Хэльсынкі, 1972), Нямеччыне (Дусэльдорф, 1974, Ляйпцыг, 1977), Індыі (Дэлі, 1976), Беларусі (Менск, 1978, 1988), Францыі (Парыж, Леон, 1980), Канадзе (Манрэаль, 1980), Эстоніі (Талін, 1988-89 — першыя прэміі міжнароднага конкурсу “Талінскія дні моды”).

У 1972-95 – галоўны мастацкі кіраўнік Беларускага цэнтру моды. З 1995 па 2002 галоўны дызайнэр інстытуту “Белбыттэхпраект”. З 2002 галоўны дызайнэр "Галоўная гаспадарчая ўправа" Ўправы справамі прэзыдэнта.

Удзел у творчых саюзах

рэдагаваць

"Саюз дызайнэраў СССР".

З 1987 сябра "Беларускага саюзу дызайнэраў".

Асноўныя працы

рэдагаваць

Калекцыя адзеньня на 1 Маскоўскім фестывалі мод. 1967

Калекцыя адзеньня на Міжнароднай выставе ў ФРГ. 1974

Калекцыя адзеньня на паказе ў Парыжы і Леоне.

Калекцыя адзеньня для "Экспа - 70" у Японіі. 1970

Калекцыя адзення для выставы ў Індыі. 1976

Калекцыя адзення для міжнароднай выставы ў Манрэалі. 1982

Творчыя калекцыі для Беларускага цэнтру моды, сцэнічныя касьцюмы ансамбляў “Песьняры”, “Сябры”.

Формавае адзеньне для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Японіі “Нагана-98” (у суаўт.).

Узнагароды

рэдагаваць

Ордэн Дружбы народаў.

Ганаровая грамата Вярхоўнай рады БССР.