Улаганскі раён

раён у Рэспубліцы Алтай

Улага́нскі раён (па-расейску: Улага́нский район; па-паўднёваалтайску: Улаган аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Ўлаган. Насельніцтва 11 981 чалавек (2021). У раёне 13 населеных пунктаў у складзе 7 сельскіх паселішчаў.

Улаганскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d]
Адміністрацыйны цэнтар Улаган[d][2]
Дата ўтварэньня 1922
Насельніцтва
Плошча
  • 18,367 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас краснаярскі час, омскі час
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Раён знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рэспублікі Алтай. Плошча 18393,62 км². Горныя сьцягі на тэрыторыі раёну маюць паўночна-заходні і шыротны кірунак, вышыні якіх вагаюцца ад 2500 да 3500 м над узроўнем мора. Тэрыторыя Ўлаганскага раёну адносіцца да Ўсходняга Алтаю.

Славутасьці рэдагаваць

На тэрыторыі Ўлаганскага раёну маецца 16 аб’ектаў, якія адносяцца да асабліва ахоўных тэрыторыях Рэспублікі Алтай. Ёсьць мноства тэрыторыяў, якія маюць мясцовае значэньне. У раёне знаходзяцца 3 катэгорыі з 4-х ахоўных тэрыторыяў і аб’ектаў Рэспублікі Алтай, якія адпавядаюць рэкамэндацыям, распрацаваным камісіяй Міжнароднага саюзу аховы.

Тэрыторыі, якія атрымалі статус Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО — Алтайскі запаведнік і Цялецкае возера.

Крыніцы рэдагаваць