Узброеныя сілы Эстоніі

Узброеныя сілы Эстоніі (па-эстонску: Eesti Kaitsevägi) — ваенная структура выканаўчай дзяржаўнай улады Эстоніі, якая падпарадкоўваецца Ўраду Эстоніі і кіруецца Міністэрствам абароны. Разам з Саюзам абароны Эстоніі Армія ўваходзіць у склад Сілаў абароны Эстоніі. Армія абароны Эстоніі пабудаваная паводле прынцыпу агульнай абароны з мэтай захаваньня сувэрэнітэту, абароны тэрыторыі краіны, тэрытарыяльных вод і паветранай прасторы, канстытуцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі.

Узброеныя сілы Эстоніі
Eesti Kaitsevägi

Эмблема Ўзброеных сілаў Эстоніі
У сучасным выглядзе з 1991
Падразьдзяленьні Сухапутныя войскі
Ваенна-паветраныя сілы
Ваенна-марскі флёт
Штаб-кватэра Талін
Камандаваньне
Брыгадны генэрал Рыха Тэрас
Міністар абароны Урмас Рэйнсалу
Палкоўнік Пэтэр Хопэ
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост 18—28 гадоў
Свабоднае насельніцтва 366 040 — мужчыны
317 852 — жанчыны
Прыдатныя да вайсковай службы 218 448 — мужчыны
264 187 — жанчыны
Штогодна трапляюць
у прызыўны ўзрост
≈12 000 — мужчыны
≈15 000 — жанчыны
Занятыя ў войску 6600
Запас 220 000
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт € 315 млн (FY08)
Адсоткі СНП 1,8% (2008)
Дататковыя зьвесткі
Гісторыя

Гісторыя эстонскага войска

1918—1920 Вайна за незалежнасьць
2003—2009 Вайна ў Іраку

2003— Вайна ў Афганістане

Дзейнасьць Арміі абароны Эстоніі ажыцьцяўляецца на прынцыпах грамадзкага кантролю і адпавядае прынцыпам дэмакратычнай арганізацыі дзяржавы. Дэмакратычна абраныя і прызначаныя выканаўчыя органы прымаюць рашэньні што да выкарыстаньня Арміі абароны і вызначаюць адпаведныя мэты, выдзяляюць неабходныя рэсурсы і кантралююць стан выкананьня пастаўленых задач. Ажыцьцяўленьне прынцыпаў грамадзкага кантролю гарантуецца заканадаўствам і ўскладзенае на парлямэнт, прэзыдэнта Рэспублікі і ўрад. У ваенны час Вярхоўным галоўнакамандуючым зьяўляецца Прэзыдэнт рэспублікі, а кіравальным органам — Нацыянальны савет абароны, у які ўваходзяць старшыня парлямэнту, прэм’ер-міністар, камандуючы Арміі абароны, міністар абароны, міністар унутраных справаў і міністар замежных справаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Узброеныя сілы Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў