Удзельнік:Jauhienij/Практычная японска-беларуская транскрыпцыя

Ніжэй публікуецца электронны адказ аднаго з укладальнікаў кнігі «Беларускі клясычны правапіс: Сучасная нармалізацыя» Вінцука Вячоркі па пытаньні японска-беларускай транскрыпцыі.

Сапраўды, японскі націск — зусім ня націск у беларускім разуменьні. Усе склады (дакладней, не склады, а моры, як у ст.-гр. ці лац.) вымаўляюцца аднолькава інтэнсіўна і аднолькава працягла. Адна з мораў можа пазначацца падвышэньнем і рухам музычнага тону. А можа і не пазначацца = 80% японскіх словаў наагул 平板, «пляскатыя», бяз «націску». І няма літаратурнага стандарту наконт месца «націску» — калі такі ёсьць (у мэдыях спрабуюць пільнавацца такійскага вымаўленьня; даведнік тэлевізійнікі рэгулярна выпускаюць, ён называецца Nihongo Akusento Jiten). Карацей, для нашае мовы, дзе вакалізм крытычна залежыць ад націску, гэта сапраўдны выклік.

Відавочна:

1) японскія доўгія перадаюцца ў беларускай практычнай транскрыпцыі адзіночнымі (як з грэцкай ці лацінскай; акрамя таго, адрозна ад эстонскай зь яе падвойнымі літарамі для доўгіх гукаў, у японскіх складовых катакане і хірагане, а таксама ў нацыянальнай раманізацыі, ёсьць дыякрытыкі для сылябаў з доўгімі; у нацыянальнай раманізацыі таксама дыякрытыкі; урэшце, доўгім проціпастаўляюцца падвойныя, напр. o’oshii). Значыць, Іто[1]


2) Фармальна дазваляе ня ўводзіць залішняе аканьне шырокі ў трактаваньні пункт БКП:

«1. (…)

Заўвага В. Пры асваеньні іншамоўных уласных назоваў часам ненаціскны ў мове-крыніцы [о] (ё) набывае пабочны націск — для захаваньня якасьці галоснага: ў (Be´low), òўз (Be´llows), Ґлáзґòў (Gla´sgow), Мò(Mone´t)1, Сёрá (Seura´t), „Ўíндòўз“ (Wi´ndows)».[2]

Таму, па-мойму, у малаасвоеных трэба спакойна пакідаць усе о (ё). Што ж да аканьня ў традыцыйных (Кіёта, Якагама, Хакайда, Сапара ды інш.), іхнае кола можна абмежаваць назвамі, вынесенымі ў асобныя артыкулы БЭ (з агульнай правапіснай карэкцыяй), ды нават звузіць (напр., пісаць Эдо, а ня Эда, як у БЭ). Таксама «Таёта», слова, якое стала ў беларускай агульнанародным. «Тосіба» — бо там ō; пакідаць «Ташыбу» — занадта груба.

Калі абавязкова ставіць націск, а доступу да Nihongo Akusento Jiten няма, можна браць паліванаўска-іваноўскі падыход (з карэкцыяй на беларускую; так, калі ў слове адно о ці ё, натуральна, паставім націск на яго):

"Ударение при произношении по-русски обычно ставится на слог с долгой гласной. Если такого слога нет — ставится произвольно, но [у] и [и] после глухих согласных ударными не бывают, так как в японском произношении нередко редуцируются. Борис Иванов [4], основываясь на анализе сложившегося произношения, предлагает следующие правила:

Обычно японские слова, названия и имена в русском языке произносятся с ударением на предпоследний слог, и такое ударение вообще предпочтительно в сомнительных случаях. Тем не менее, есть целый ряд исключений, в частности:

  • Слова, оканчивающиеся на «он», «ан», «моно» и «ко» (в трёхсложных словах), произносятся с ударением на последний слог.
  • Слова, оканчивающиеся на дифтонги «ай/эй/уй/ой», произносятся с ударением на последний слог.
  • Ударение не может падать на «у» и «и», стоящие между двумя глухими согласными. В этом случае оно переносится на второй от конца слог (если он есть), либо на последний слог.
  • Если в японском слове последний слог долгий, то ударение падает на него, даже если долгота слога не передаётся в написании.
  • Слова, содержащие один слог с «ё» допустимо произносить с ударением на этот слог (по общему правилу русского ударения)”.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Японскае Ito перадаецца як Іто
  2. ^ Гэта пункт 1, заўвага В, якая была ў апошні момант зьнятая і часткова замененая пунктам БКП 29:88 пра дыфтонгі ў англіцызмах. Вакол гэтых пунктаў да апошняга моманту ў аўтарскай групе ішла гарачая дыскусія. Па сутнасьці гэта працяг дыскусіі1926-га і ўсіх наступных гадоў на тэму межаў аканьня ў пазычаньнях. У нейкі момант трэба было спыніцца, каб кніга выйшла. Сумнеўнасьць 1-В была ўгледжаная ў тым, што там бальшыня прыкладаў акурат з дыфтонгамі (якія могуць перадавацца і так, і гэтак, што мала ўплывае на рэальнае вымаўленьне: наступны [ў] непазьбежна агубляе папярэдні ненацісьнены [а]), і таму пасьля спрэчкі вырашылі пункт наагул зьняць. (камэнтар В. Вячорка)