Удзельнік:Dymitr/Пясочніца2
Адольф Гітлер (па-нямецку: Adolf Hitler; 20 красавіка 1889, Браўнаў-на-Іне, Аўстра-Вугоршчына — 30 красавіка 1945, Бэрлін, Нямеччына) — нямецкі палітык аўстрыйскага паходжаньня й лідэр нацысцкай партыі НСДАП (ням. Deutsche Nationalsozialistische Arbeiterpartei). Гітлер быў канцлерам Нямеччыны з 1933 па 1945 гады й дыктатарам фашысцкай Нямеччыны, як фюрэр і райхсканцлер з 1934 па 1945 гады. Лічыцца стваральнікам нацызму, а таксама галоўным ініцыятарам пачатку Другой сусьветнай вайны й правядзеньня палітыкі Галакосту.
Ганаровы вэтэран Першай сусьветнай вайны, Гітлер, далучыўся да нямецкай працоўнай партыі, папярэдніцы НСДАП, у 1919 годзе й стаў лідэрам НСДАП у 1921 годзе. У 1923 годзе ён распачаў спробу дзяржаўнага перавароту, вядомага як Піўны путч ў Мюнхэне. Няўдалы пераварот прывёў да пазбаўленьня волі Гітлера, падчас якога ён напісаў кнігу «Мая барацьба» (ням. Mein Kampf). Пасьля вызваленьня ў 1924 годзе, Гітлер атрымаў падтрымку насельніцтва, рэзка выступаючы супраць умоваў Вэрсальскай дамовы й садзейнічаючы пангерманізму, антысэмітызму й антыкамунізму, а таксама валодаючы добрым харызматычна-прамоўніцкім мастацтвам, і дзякуючы нацысцкай прапагандзе. Пасьля ягонага прызначэньня на пасаду канцлера ў 1933 годзе, ён ператварыў Ваймарскую рэспубліку ў Трэці райх, які характарызаваўся аднапартыйнай дыктатурай на аснове таталітарнага й самадзяржаўнай ідэалёгіі нацызму. Ягонай мэтай было ўсталяваньне новага парадку абсалютнай нямецка-фашысцкай гегемоніі ў кантынэнтальнай Эўропе.
Зьнешная й унутраная палітыка Гітлера мела на мэце захоп жыцьцёвай прасторы для нямецкага народу. Ён кіраваў пераўзбраеньнем Нямеччыны й уварваньнем у Польшчу вэрмахту ў верасьні 1939 году, у выніку пачатку Другой сусьветнай вайны ў Эўропе. У адпаведнасьці з плянамі нямецкія войскі й іхныя эўрапейскія хаўрусьнікі ў 1941 годзе акупавалі большую частку Эўропы й Паўночнай Афрыкі. Да 1943 году вайковыя тактычныя рашэньні Гітлера прывялі да эскаляцыі паразаў. У 1945 годзе хаўрусьніцкія арміі СССР і капіталістычных краінаў пасьпяхова ўварваліся ў Нямеччыну. Гітлераўская расавай палітыка прывяла да сыстэматычнага забойства адзінаццаці мільёнаў чалавек, у тым ліку каля шасьці мільёнаў габрэяў, і да гібелі ад 50 да 70 мільёнаў чалавек у выніку Другой сусьветнай вайне.
У апошнія дні вайны, падчас бітвы за Бэрлін у 1945 годзе, Гітлер ажаніўся на сваёй даўняй палюбоўніцы Эве Браўн. 30 красавіка 1945 года, менш чым праз два тыдні пасьля шлюбу, улюбёнцы скончылі сваё жыцьцё самагубствам, каб пазьбегнуць палону з боку Чырвонай Арміі.
Раньнія гады
рэдагавацьПаходжаньне
рэдагавацьБацька Гітлера Аляіс Гітлер (1837—1903), быў пазашлюбным дзіцём Марыі Ганны Шыкльгрубэр. Паводле царкоўнага рэгістру Аляіс ня значыўся пад бацькавым прозьвішчам, таму атрымаў прозьвішча маці. У 1842 годзе Ганна абралася шлюбам зь Ёганам Георгам Гідлерам. Пасьля ейнай сьмерці ў 1847 годзе й сьмерці Ёгана ў 1856 годзе, Аляіс выхоўваўся ў сям’і брата Гідлера, Ёгана Нэпамука Гідлера [2]. У 1876 году Аляіс быў зарэгістраваны сьвятаром у прысутнасьці трох сьведкаў. [3] Падчас судовай справы ў Нюрнбэргу ў 1945 годзе нацысцкі адвакат Ганс Франк выказаў здагадку аб існаваньне ліста, які сьцьвярджаў, што маці Аляіса працавала ахмістрыняй у габрэйскай сям’і ў Грацы, і што 19-гадовы сын сям’і, Леапольд Франкенбэргер, быў бацькам Аляіса. [4] Аднак, у той пэрыяд ў Грацы не было зарэгістравана ніводнага Франкенбэргера, і не было ніякіх запісаў наконт існаваньня Леапольда Франкенбэргера [5], таму гісторыкі сумняваюцца сьцьвярджаць, што бацька Аляіса быў габрэем. [6] [7]
Ва ўзросьце 39 гадоў, Аляіс узяў сябе прозьвішча Гітлер.
Дзяцінства й вучоба
рэдагавацьАдольф Гітлер нарадзіўся 20 красавіка 1889 году ў гасьцёўне Гастаф-цум-Помэр[9], у прадмесьце, якое ў 1938 годзе ўвайшла ў склад муніцыпалітэту Браўнаў-на-Іне, у Аўстра-Вугоршчыне. Ён быў чацьвёртым з шасьці дзяцей Аляіса Гітлера й Кляры Пёльцль (1860—1907). Старэйшыя браты й сёстры Адольфа — Густаў, Іда й Ота — памерлі ў маленстве [10]. Калі Гітлеру было тры гады, сям’я пераехала ў Пасаў, які знаходзіўся ў Нямеччыне [11]. Там ён набыў адметныя навыкі валоданьня ніжня-баварскім дыялектам нямецкай мовы, а не аўстрыйскай нямецкай, што вызначалася ўсё ягонае жыцьцё. [12] [13] [14] У 1894 годзе сям’я пераехала ў Леондынг, блізу Лінца, а ў чэрвені 1895 году, Аляіс сышоў у сваё невялікае землеўладаньне ў Гафэльдзе, недалёка ад Лямбаху, дзе ён займаўся сельскай гаспадаркай і пчалярствам. Адольф вучыўся ў школе ў суседнім Фішльгаме. У дзяцінстве Адольф знайшоў кніжку з малюнкамі аб франка-прускай вайне сярод рэчаў свайго бацькі, што, менавіта, адбілася на ягоную цікавасьць да вайны. [15] [16]
Пераезд у Гафэльд супаў з пачаткам інтэнсіўнага пэрыяду канфлікатаў паміж Адольфам і ягоным бацькам, якія былі выкліканы адмовай Адольфа адпавядаць строгай дысцыпліне ягонай школы [17]. Намаганьні Аляіса ў сельскай гаспадарцы скончылася няўдачай і ў 1897 годзе сям’я пераехала ў Лямбах. Васьмігадовы Гітлер пачаў браць урокі сьпеваў, сьпяваючы ў царкоўным хоры, і нават жадаў стаць сьвятаром. [18] У 1898 годзе сям’я вярнулася на сталае жыхарства ў Леондынг. Сьмерць малодшага брата Адольфа, Эдмунда, які сканаў пасьля хваробы на адзёр 2 лютага 1900 года, глыбока паўплывала на Гітлера. Упэўнэны й выдатны вучань Адольф рэзка стаў панурым хлопчыкам, да таго ж пачасьціліся ягоныя сваркі з бацькам і настаўнікамі. [19]
Аляіс зрабіў пасьпяховую кар’еру ў мытным бюро й жадаў, каб ягоны сын пайшоў па ягоных сьлядох. [20] Гітлер пазьней успамінаў эпізод свайго жыцьця гэтага пэрыяду, калі бацька ўзяў яго, каб разам наведаць мытню, малюючы гэтую падзею, як здарэньне, якое спарадзіла няўмольны антаганізм паміж бацькам і сынам. [21] [22] [23] Ігнаруючы жаданьне свайго сына стаць мастаком, у верасьнi 1900 году Аляіс адправіў Адольфа ў рэальную вучыльну ў Лінц. [24]. Гітлер супрацівіўся супраць гэтага рашэньня, але вырашыў вучыцца дрэнна ў школе, спадзеючыся, што аднойчы бацька, убачыўшы нязначны прагрэс, які ён рабіў бы ў тэхнікуме, дазволіць прысьвяціць яму сябе сваёй мары. [26]
Гітлер быў апантаным нямецкім нацыяналістам з самага раньняга ўзросту. [27] Ён выказваў ляяльнасьць толькі Нямеччыне, крэтыкуючы Габсбургскую манархію ейным панаваньнем у шматэтнічнай імпэрыі. [28] [29] Гітлер і ягоныя сябры выкарыстоўвалі нямецкае прывітаньне «гайль», і спяваў нямецкі гімн «Deutschland Uber Alles» замест аўстрыйскага імпэратарскага гімна. [30]
Пасьля раптоўнай сьмерці Аляіса 3 студзеня 1903 году прадукцыйнасьць навучаньня Гітлера ў школе пагоршылася. Ягоная маці дазволіла яму пакінуць школу ўвосень 1905 году [32] Ён паступіў у рэальнае вучылішча ў горадзе Штайр ў верасні 1904 году, і ягоныя паводзіны й пасьпяховасьць паказалі некаторае паляпшэньне [33]. Увосень 1905 году пасьля праходжаньня выніковага іспыту Гітлер пакінуў школу безь якіх-небудзь амбіцыяў для далейшага навучаньня або дакладных плянаў кар’еры. [34]
Юнацтва
рэдагавацьЗ 1905 году Гітлер жыў багемным жыцьцём у Вене, фінансуючыся як сірата й маючы падтрымку з боку сваёй маці. Ён працаваў у якасьці часовага працаўніка й у канчатковым выніку, як мастак, прадаючы акварэлі. Акадэмія прыгожых мастацтваў Вены двойчы адхіліла ягоную кандыдатуру на ўступных экзамэнах, у 1907 і 1908 гадох, матывуючы гэта ягонай «непрыдатнасьці да жывапісу». Дырэктары рэкамендавалі Гітлеру вывучаць архітэктуру, [35], але яму не хапала акадэмічных паўнамоцтваў. [36] 21 сьнежня 1907 году памерла ягоная маці ва ўзросьце 47 гадоў. Пасьля другога няўдалага ўступа ў Акадэмію Гітлер застаўся бяз грошай.
У 1909 годзе ён жыў у прытулку для бяздомных, а да 1910 году пасяліўся ў доме для бедных працоўных на Мэльдэманштрасэ. [37] У той час Вена была рассаднікам рэлігійных забабонаў і расізму. [38] Асьцярогі ў сувязі зь вялікім натоўпам імігрантаў з Усходу былі шырока распаўсюджаны ў той час у Вене, таму мэра места Карл Люгер часьцяком выкарыстоўваў антысэмітыскую рыторыку дзеля палітычнага эфэкту. Пангерманізм і антысэмітызм палітыка Георга Шонэрэра мела моцную падтрымку з боку жыхароў раёне Марыягільф, дзе пражываў Гітлер. [39] Адольф чытаў мясцовыя газэты, як то Deutsches Volksblatt, што разьдзімалі рэлігійныя забабоны й гулялі на хрысьціянскіх асьцярогах з-за прытоку натоўпу габрэяў з Усходу [40]. Варожасьць, якую ён бачыў праз каталіцкую «германафобію», натхніла яго на захапленьне ідэямі Мартына Лютэра. [41]
Паходжаньне й першыя выразы антысэмітызма Гітлера цяжка знайсьці. [42] Гітлер сьцьвярджаў у Mein Kampf, што ён упершыню стаў антысэмітам у Вене. [43] Ягоны блізкі сябар, Аўгуст Кубіцэк, сьцьвярджаў, што Гітлер быў антысэміт перш чым ён пакінуў Лінц, [44] аднак меркаваньне Кубіцэка было аспрэчана гісторыкам Брыгітай Гаман, якая піша, што Кубіцэк зьяўляецца адзіным чалавекам, які апісаў юнака Гітлера як антысэміта. [45] Гаман таксама адзначае, што ніякіх антысэміцкіх праяваў ад Гітлера зарэгістравана не было ў гэты пэрыяд. [46] Гісторык Ян Кершоў мяркуе, што калі б у Гітлера й выявіліся такія праявы, то яны маглі б застацца незаўважанымі з-за росту антысэмітызму ў Вене ў той час. [47] Некаторыя крыніцы даюць пераканаўчыя доказы, што ў Гітлера былі габрэйскія сябры ў інтэрнаце й у іншых месцах у Вене. [48] [49] Гісторык Рычард Дж. Эванз сьцьвярджае, што «гісторыкі ў цэлым згодны, што ягоны праславуты забойны антысэмітызм выявіўся пасьля паразы Нямеччыны [у Першай сусьветнай вайне], як прадукт параноі тлумачэньня катастрофы». [50]
Гітлер атрымаў апошную частку бацькай спадчыны ў траўні 1913 году й пераехаў у Мюнхэн. [51] Гісторыкі лічаць, што ён зьехаў зь Вены, каб пазьбегнуць прызыву ў аўстрыйскае войска. [52] Гітлер пазьней сьцьвярджаў, што ён не жадаў служыць імпэрыі Габсбургаў, бо ейнае войска было сумесю «расаў». [51] Пасьля таго як ён быў прызнаны непрыдатным для службы, праваліўшы экзамэн па фізычнай падрыхтоўцы ў Зальцбургу 5 лютага 1914 году, ён вярнуўся ў Мюнхэн. [53]
Першая сусьветная вайна
рэдагавацьЗ пачаткам Першай сусьветнай вайны, Гітлер, як жыхар Мюнхэна, падахвоціўся служыць у баварскай арміі як аўстрыйскі падданы. [54] Паводле паведамленьняў 16-га Баварскага рэзэрвовага пяхотнага палка, [55] [54] ён служыў на Заходнім фронце ў Францыі й Бэльгіі, [56] правёўшы амаль палову часу сваёй службы далёка ззаду лініі фронту. [57] [58] Тым ня менш Гітлер браў удзел у першай бітве пры Іпры, бітве на Соме, бітве пры Арасе й бітве пры Пэшэндэйле й быў паранены на Соме. [59]
Адольф быў узнагароджаны за адвагу, атрымаўшы Жалезны крыж II ступені, у 1914 годзе. [59] Дзякуючы Гуго Гутману, ён атрымаў Жалезны крыж I ступені, 4 жніўня 1918 году [60], а таксама быў пераведзены ў яфрэйтары. Частыя зьяўленьні ў штабе палка забясьпечылі ёму сталае ўзаемадзеяньне з вышэйшымі афіцэрамі, што, магчыма, дапамагло яму атрымаць гэтае павышэньне. [61] 18 траўня 1918 году Гітлер таксама атрымаў знак «За раненьне». [63]
Падчас сваёй службы Гітлер працягваў сваю творчасьць, малюючы карыкатуры для вайсковай газэты. Падчас бітвы на Соме ў кастрычніку 1916 году, ён быў паранены або ў пахвінную вобласьць [64] або ў вобласьць левага сьцягна снарадам, які выбухнуў у зямлянцы. [65] Гітлер правёў амаль два месяцы ў шпіталі Чырвонага Крыжа ў Бээлітцы, вярнуўшыся ў свой полк 5 сакавіка 1917 году. [66] 15 кастрычніка 1918 году ён быў часова асьлеплены атакай гарчычным газам і быў шпіталізаваны ў Пазэвальку. [67] У той час Гітлер даведаўся пра паразу Нямеччыны, [68] і, паводле ягоных уласных словаў, пасьля атрыманьня гэтай навіны зьведаў другі прыступ сьлепаты. [69]
Пачатак палітычнай кар’еры
рэдагавацьПасьля Першай сусьветнай вайны, Гітлер вярнуўся ў Мюнхэн. [76] Ня маючы фармальнай адукацыі й пэрспэктываў кар’ернага росту, ён спрабаваў застацца ў войску як мага даўжэй. [77] У ліпені 1919 году ён быў прызначаны выведнікам райхсвэру, дзеля уплываць на іншых жаўнераў і пранікненьня ў Нямецкую працоўную партыю (ням. Deutsche Arbeiterpartei). Праводзячы кантроль за дзейнасцю DAP, Гітлер пачаў пранікацца антысэміцкімі, нацыяналістычнымі, антыкапіталістычнымі й антымарксісцкімі ідэямі фундатара партыі Антона Дрэксьлера. [78] Дрэксьлер выступаў за існаваньне моцнага актыўнага ўраду, негабрэйскі варыянт сацыялізму й салідарнасьць сярод усіх чальцоў грамадзтва. Уражаны навыкамі прамоўніцкага мастацтва Гітлера, Дрэксьлер прапанаваў яму далучыцца да DAP, на што Гітлер пагадзіўся 12 верасьня 1919 году [79], стаўшы такім чынам 55-м сябрам партыі. [80]
У DAP Гітлер пазнаёміўся з Дытрыхам Экартам, адным з заснавальнікаў партыі й чальцом акультнага грамадзтва Туле. [81] Экарт стаў настаўнікам Гітлера, абменьваючы з ім ідэямі й прадстаўляючы яго шырокаму колу людзей у Мюнхэне. [82 ] Каб павялічыць сваю прывабнасьць DAP зьмяніла сваю назву на Нацыянал-сацыялістычную нямецкую працоўную партыю (ням. Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei — НСДАП). [83]. Гітлер стварыў лягатып для партыі, які ўяўляў сабой свастыку ў белым коле на чырвоным фоне [84].
Гітлер быў звольнены з войска ў сакавіку 1920 году, пасьля чаго пачаў працаваць поўны працоўны дзень у НСДАП. У лютым 1921 году ён ужо трымаў прамову сярод натоўпу з больш чым 6 тысячаў чалавек. [85] У мэтах прапаганды выступаў вакол Мюнхэна праязджалі два грузавікі прыхільнікаў партыі, размахваючы сьцягамі свастыкі й кідаючы ўлёткі. Гітлер неўзабаве набыў вядомасьць за сваю шумную палеміку супраць Вэрсальскай дамовы, супернікаў па палітыцы й, асабліва, выступаючы супраць марксістаў і габрэяў. [86] У той час, НСДАП была засяроджаная ў Мюнхэне, асноўным месцы антыўрадавых нямецкіх нацыяналістаў.
У чэрвені 1921 году, у той час як Гітлер і Экарт былі на зборы сродкаў у Бэрліне, у Мюнхэне ў партыі НСДАП успыхнула паўстаньне. Чальцы выканаўчага камітэта партыі, якія лічылі, што Гітлер мае занадтую ўладу ў партыі, выказалі жаданьне зьліцца з канкурэнтам — Нямецкай сацыялістычнай партыяй (DSP). [88] Гітлер вярнуўся ў Мюнхэн 11 ліпеня й падаў заяву аб адстаўцы, але чальцы камітэта зразумелі, што ягоная адстаўка будзе азначаць канец партыі. [89] Гітлер абвесьціў, што вернецца пры ўмове, што ён заменіць Дрэксьлера ў якасьці старшыні партыі, і што штаб-кватэра партыі застанецца ў Мюнхэне. [90] Камітэт пагадзіўся й Адольф вярнуўся ў партыю 26 ліпеня. Аднак Гітлер па-ранейшаму сутыкнуўся з апазыцыяй унутры НСДАП, то бок ягоныя праціўнікі надрукавалі 3 тысячаў асобнікаў памфлетаў атакавалых Гітлера як здрадніка партыі й выключылі з арганізацыі Гэрмана Эсэра [90] []. У наступныя дні Гітлер ладзіў прамовы, абараняючы сябе й Эсэра, пад гром апладысмэнтаў, і ягоная стратэгія апынулася пасьпяховай. На агульным сходзе чальцоў, Гітлер атрымаў абсалютную ўладу ў якасьці старшыні партыі, атрымаўшы ўсе галасы ў сваю падтрымку акрамя аднаго [91].
Прамовы Гітлера ў шынках пачалі прыцягваць рэгулярную аўдыторыю. Ён стаў спрытна выкарыстоўваць папулісцкія тэмы арыентаваныя на сваю аўдыторыю, у тым ліку шукаючы казлоў адпушчэньня, якія маглі б быць абвінавачанымі ў эканамічных цяжкасьцях сваіх слухачоў. [92] [93] [94] Адольф выкарыстаў свой ??асабісты магнетызм і разуменьне псыхалёгіі натоўпу ў сваіх інтарэсах, падчас удзелах у публічных выступах. [97] [98] Не зважаючы на тое, што ягоныя прамоўніцкія здольнасьці й асабістыя якасьці, як правіла, добра былі адзначаны на прамовах і афіцыйных мерапрыемствах, некаторыя людзі, якія сустракалі Гітлера ў прыватнасьці адзначалі, што ягоны зьнешні выгляд і паводзіны не рабілі незгладжальнае ўражаньне. [100] [101]
Сярод раньніх пасьлядоўнікаў Гітлера вылучаліся Рудольф Гэс, былы вайсковы лётчык Германа Герынг і армейскі капітан Эрнст Рэм. Рэм стаў кіраўніком нацысцкай ваенізаванай арганізацыі, Sturmabteilung (SA, «штурмавікі»), якая абаранала сустрэчы й часьцяком атакавала палітычных апанэнтаў. Вырашальны ўплыў на ягонае мысленьне ў гэты пэрыяд зрабіла Aufbau Vereinigung, [102] змоўніцкая групоўка белых расейскіх эмігрантаў, і нацыянал-сацыялісты. Групоўка, якая фінансавалася за кошт сродкаў накіраваных ад заможных прамыслоўцаў, як то Генры Форд, прадставіла Гітлеру ідэі габрэйскай змовы, зьвязваючы міжнародны фінансавы рынак з бальшавізмам. [103]
Піўны путч
рэдагавацьГітлер зьвярнуўся па дапамогу да нямецкага генэрала часоў сусьветнай вайны Эрых Людэндорфаў спробе дзяржаўнага перавароту вядомага як «піўны путч». Нацысцкая партыя выкарыстоўвала як прыклад дзейнасьць італьянскага фашызму у якасьці мадэлі сваёй палітыкі. Гітлер хацеў паўтарыць «паход на Рым» 1922 году Бэніта Мусаліні, зьдзейсьніўшы перавароту ў Баварыі, кідаючы выклік, такім чынам, ураду ў Бэрліне. Гітлер і Людэндорф шукалі падтрымку ў дзяржаўнага упаўнаважанага Густава Рытэр фон Кара, фактычнага кіраўніка Баварыі. Аднак, сам Кар, разам з начальнікам паліцыі Гансам Рытэр фон Зайсэрам і генэралам райхсвэру Ота фон Лёсавам, жадаў усталяваць нацыяналістычную дыктатуру без Гітлера. [104]
Гітлер шукаў зручны момант для правядзеньня пасьпяховага народна-вызваленчага руху й падтрымкі. [105] 8 лістапада 1923 году ён і штурмавыя брыгады SA адкрылі паседжаньне арганізаванае Карам у Бюргербройкелеры, вялікай піўной у Мюнхэне. Гітлер перапыніў гаворку Кара й абвесьціў аб пачатку нацыянальнай рэвалюцыі й фармаваньні новага ўрада разам зь Людэндорфам. [106] Пагражаючы пісталетам Гітлер атрымаў падтрымку з боку Кар, Зайсэра й Лёваса. [106] Гітлераўскія войскі першапачаткова занялі будынак мясцовага райхсвэру й штаб-кватэры паліцыі, аднак, Кар разам са сваімі дарадцамі спрабаваў адклікалі дапамогу войска й зямельнай паліцыі, аднык тыя сталі на бок Гітлера [107]. На наступны дзень, Гітлер і ягоныя паплечнікі прайшлі маршам ад піўной да баварскага вайсковага міністэрства, каб зрынуць урад Баварыі, але паліцыя разагнала іх. [108] Шаснаццаць чальцоў НСДАП і чацьвёра паліцэйскіх былі забітыя ў выніку няўдалага перавароту. [109]
Гітлер зьбег у дом Эрнста Ганфштэнгля, і па некаторых зьвестках падумваў пра самагубства. [110] Ён быў падаўленым, але спакойным, калі яго арыштавалі 11 лістапада 1923 году за дзяржаўную здраду. [111] Суд над ім пачаўся ў лютым 1924 году па спэцыяльным паседжаньні ў Мюнхэне, [112] падчас суду Альфрэд Розэнбэрг стаў часовым лідэрам НСДАП. 1 красавіка Гітлер быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўленьня волі ў турме Ляндсбэргу [113]. Ён атрымаў добразычлівае стаўленьне з боку ахоўнікаў, бо Яяу было дазволена ліставацца са сваімі прыхільнікамі й мець рэгулярныя наведваньні сябраў па партыі. Баварскі вярхоўны суд выдаў памілаваньне, і ён быў вызвалены з турмы 20 сьнежня 1924 году, нягледзячы на пярэчаньні з боку зямельнай пракуратуры. [114] Лічачы час папярэдняга зьняволеньня, Гітлер агулам сідзеў за кратамі крыху больш за год. [115]
Знаходзячыся ў Ляндсбэргу, Гітлер напісаў большую частку першага тома Mein Kampf (Мая барацьба) [115] У кнізе, прысвечанай чальцу Грамадзтву Туле Дытрыху Экарту, знаходзілася аўтабіяграфія й пераказ асноўных пунктаў ідэалёгіі Гітлера. Яна была напісана пад уплывам кнігі «Час Вялікай Расы» Мэдысана Гранта, якую Гітлер называў «мая Біблія». [116] У кнізе былі выкладзены пляны Гітлера для пераўтварэньняў у нямецкім грамадзтве, заснаваныя на прыкметах расы. Некаторыя фрагмэнты тэксту маюць на ўвазе генацыд. [117] «Мая барацьба» была апублікавана ў двух тамах ў 1925 і 1926 гадох, а усяго было прададзена 228 тысячаў асобнікаў выданьня ў пэрыяд паміж 1925 і 1932 гадамі. Адзін мільён асобнікаў быў прададзены ў 1933 годзе, пасьля прыходу Адольфа да ўлады. [118]
Аднаўленьне НСДАП
рэдагавацьНа момант вызваленьня Гітлера з турмы, палітыка ў Нямеччыне стала менш баявой, а эканоміка палепшылася, што абмяжоўвала магчымасьці Гітлера да палітычнай агітацыі. У выніку няўдалага піўнога путчу, у НСДАП і ейныя даччыныя арганізацыі былі забароненыя ў Баварыі. На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Баварыі Гэнрыхам Гэльдам 4 студзеня 1925 году Гітлер пагадзіўся паважаць уладу дзяржавы й абяцаў шукаць палітычную ўладу толькі ў рамках дэмакратычнага працэсу. Нарада падрыхтавала глебу да адмены забароны дзейнасьці НСДАП. [119] Тым ня менш, Гітлер быў адхілены ад публічных выступленьняў, [120], і гэтыя забарона заставалася дзейнай да 1927 году. [121] Для прасоўваньня сваіх палітычных амбіцыяў, нягледзячы на забарону, Гітлер прызначыў Грэгара Штрасэра, Ота Штрасэра й Ёзэфа Гёбэльса адказнымі за арганізаваньне й росту НСДАП на поўначы Нямеччыны. Выдатны арганізатар, Грэгар Штрасэр, кіраваўся больш незалежным палітычным курсам, падкрэсліваючы сацыялістычных элемэнты праграмы партыі. [122]
24 кастрычніка 1929 году абрынуўся Фондавы рынак у ЗША. Узьдзеяньне гэтага каляпсу на Нямеччыну было вялікім, то бок мільёны чалавек былі кінутыя бяз працы й абанкруціліся некалькі буйных банкаў. Гітлера і НСДАП былі гатовыя скарыстацца магчымасьцю атрымаць падтрымку сваёй партыі. Яны абяцалі адмовіцца ад Вэрсальскай дамовы, умацаваць эканоміку й стварыць працоўных месцы. [123]
Набіраючы моц
рэдагавацьАдміністрацыя Брунінга
рэдагавацьНаступствы Вялікай дэпрэсіі ў Нямеччыне прадаставілі палітычную магчымасьць для Гітлера. Умераныя палітычныя партыі былі больш ня ў стане супрацьстаяць партыям левага йправага кірункаў, а нямецкі рэфэрэндум 1929 году дапамог прасоўваньню нацысцкай ідэалёгіі. [125] Выбары ў верасьні 1930 году прывялі да распаду кааліцыі й ейнай замене меншасьцю кабінэту. Лідэр кааліцыі, канцлер Гэнрых Брунінг з цэнтрысцкай партыі, быў назначаны прэзыдэнтам Нямеччыны Паўлем фон Гіндэнбургам надзвычайным указам у рамках надзвычайнага становішча, аб’яўленьне якога праклала шлях да аўтарытарных формаў кіраваньня ў краіне. [126] У выбарах у парялмэнт у 1930 годзе НСДАП атрымала 18,3% галасоў, атрымаўшы такім чынам 107 месцаў у парлямэнце, стаўшы другой па велічыні партыяй прысутнай у гэтым прадстаўнічым органе. [127]
Палітычная пункты Гітлер зарабіў таксама й на судовым разбіральніцтве па справе двух афіцэраў райхсвэру, лейтэнантаў Рычард Шэрынгера й Ганса Людына, увосень 1930 году. Абодвам былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў тым, што яны былі чальуамі НСДАП, што ў час надзвычайнага становішча лічылася па-за законам. [128] Абвінавачваньне сьцьвярджала, што НСДАП зьяўлялася экстрэмісцкай партыяй. З падачы адваката абвінавачаных Ганса Франка на суд быў закліканы Гітлер дзелядачы паказаньняў. [129] 25 верасьня 1930 году Гітлер прамовіў, што ягоныя партыя будзе дамагацца палітычнай улады выключна праз дэмакратычныя выбары [130]. Гэты выступ у судзе прынес яму павелічэньне прыхільнікаў у афіцэрскім корпусе. [131]
Жорсткія меры эканоміі Брунінга прынесьлі свае маленькія паляпшэньні эканамічнага становішча, але былі вельмі непапулярнымі. [132] Гітлер скарыстаўся гэтым, арыентаваўшыся ў палітычных паведамленьнях менавіта на людзей, якія пацярпелі ад інфляцыі 1920-х гадоў, а таксама Вялікай дэпрэсіі, як то фэрмэры, вэтэраны вайны й на сярэдняя кляса. [133]
Гітлер афіцыйна адмовіўся ад свайго аўстрыйскага грамадзянства 7 красавіка 1925 году, але ў той час не набыў нямецкае грамадзянства. На працягу амаль сямі гадоў ён быў асобай без грамадзянства, што не дазваляла яму балятавацца на дзяржаўныя пасады й пагражала рызыкай дэпартацыі. [134] 25 лютага 1932 году міністар унутраных справаў Браўншвайгу, які быў чальцом НСДАП, прызначыў Гітлера ад імя адміністрацыі тэрытарыяльнай адзінкі ў дэлегацыю ў Бэрлінскі райхшрат, выдаўшы яму грамадзянства Браўншвайгу, [135] і, такім чынам Нямеччыны. [136]
У 1932 годзе Гітлер браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у Нямеччыне. Выступ з прамовай 27 студзеня 1932 перад клюбнай аўдыторыяй у Дусэльдорфу паказаў, што Адольф настроены сур’ёзна. Гітлер атрымаў падтрымку з боку многіх самых уплывовых прамыслоўцаў краіны. [137] Аднак Гіндэнбург меў падтрымку ад розных нацыяналістычных, манархічных, каталіцкіх і рэспубліканскія бакоў, і таксама з боку некаторых сацыял-дэмакратаў. Гітлер выкарыстаў перадвыбарчы лёзунг «Гітлер над Нямеччынай» (ням. «Hitler über Deutschland»), які спасылаўся адначасова на палітычныя амбіцыі палітыка й ягоную агітацыйную кампанію, якую ён праводзіў перамяшчаючыся па краіне на самалёце. [138] Гітлер заняў другое месца ў абодвух турах выбараў, атрымаўшы больш за 35% галасоў. Не зважаючы на тое, што ён прайграў Гіндэнбургу, выбары вызначылі Гітлера як магутную сілу ў нямецкай палітыцы. [139]
Прызначэньне на пасаду канцлера
рэдагавацьАдсутнасьць эфэктыўнага ўрада прымусіла двух уплывовых палітыкаў, Франца фон Папэна й Альфрэда Гугенбэрга, разам зь некалькімі іншымі прамыслоўцамі й прадпрымальнікамі, напісаць ліст да фон Гіндэнбурга. Падпісанты заклікалі прэзыдэнта прызначыць Гітлера канцлерам Нямеччыны як лідэра ўрада незалежнага ад парлямэнцкіх партыяў. [140] [141]
Гіндэнбург неахвотна пагадзіўся прызначыць Гітлера канцлерам пасьля яшчэ двух парлямэнцкіх выбараў у ліпені й лістападзе 1932 году, якія не прывялі да фармаваньня ўрада большасьці. Гітлер павінен быў узначаліць урадавую кааліцыю НСДАП і партыі Гугенбэрга, Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (DNVP). 30 студзеня 1933 году новы кабінет міністраў быў прыведзены да прысягі падчас кароткай цырымоніі ў офісе Гіндэнбурга. НСДАП атрымала тры важных пасады, то бок Гітлер быў прызначаны канцлерам, Вільгэльм Фрык стаў міністрам унутраных справаў, Гэрман Гёрынг атрымаў пасаду міністра ўнутраных справаў Прусіі [142] Гітлер настойваў на атрыманьні міністэрскіх пасадаў як спосаб атрымаць кантроль над палітыкай у Нямеччыне. [143]
Падпал Райхстагу й сакавіцкія выбары
рэдагавацьЗьяўляючыся канцлерам, Гітлер рабіў высілкі да супраціву спробам праціўнікаў НСДАП стварыць ўрад большасьці. З-за палітычнага тупіку, ён папрасіў прэзыдэнта Гіндэнбурга зноўку распусьціць Райхстаг, і выбары былі прызначаныя на пачатак сакавіка. 27 лютага 1933 году будынак Райхстагу быў падпалены. Гёрынг абвінаваціў партыі камуністычнага кірунку ў змове з тае прычыны, што нідэрляндзкі камуніст Марынус ван дэр Любэ быў заўважаны пры кампрамэтуючых абставінах унутры палаючага будынка. [144] Па патрабаваньню Гітлера, Гіндэнбург выдаў Пастанову аб падпале Райхстагу ад 28 лютага, паводле якой былі скачаваныя асноўныя правы абвінавачаных і стаўся магчымым арышт без правядзеньня суду. Дзейнасьць Камуністычнай партыі Нямеччыны была прыпыненая, і каля 4 тысяч чальцоў партыі былі арыштаваныя. [145] Дасьледнікі, аднак, лічаць, што НСДАП была зьвязана з падпалам дзеля кампраментаваньня палітычных хапанэнтаў. [146] [147]
Акрамя таго, НСДАП разгарнула велізарную антыкамуністычную прапаганду ў дні, папярэднія да выбараў. У дзень выбараў, 6 сакавіка 1933 году, доля НСДАП у агульнай колькасьці галасоў павялічылася да 43,9%, і партыя атрымала найбольшую колькасьць месцаў у парлямэнце. Тым ня менш, партыя Гітлера ня здолела дамагчыся абсалютнай большасьці, з-за чаго Адольф быў вымушаны пайсьці на стварэньне кааліцыі з DNVP. [148]
Дзень Патсдама й спрыяльны акт
рэдагаваць21 сакавіка 1933 году, з нагоды пачатку працы новага Райхстагу, был зладзена цырымонія адкрыцьця ў гарнізоннай царкве ў Патсдаме. Гэты «Дзень Патсдама» павінен быў прадэманстраваць адзінства паміж нацысцкім рухам і старымі прускімі элітамі й вайскоўцамі. Гітлер зьявіўся ў візітоўцы й пакорліва вітаў прэзыдэнта фон Гіндэнбурга. [149] [150]
Для дасягненьня поўнага палітычнага кантролю, нягледзячы на адсутнасьць абсалютнай большасьці ў парлямэнце, ва ўрад быў прасунуты законапраект «Заканадаўчага акту» (ням. Ermächtigungsgesetz) на галасаваньне ў ізноў абраны Райхстаг. Паводле законапраекту кабінету Гітлера надаваліся поўныя заканадаўчыя паўнамоцтвы на тэрмін чатырох гадоў і, зь некаторымі выключэньнямі, законам дазвалялі мець адхіленьні ад канстытуцыі. [151] Дзеля надаваньня праекту статуса закона Гітлеру патрабавалася атрымаць большасьць у дзьве траціны галасоў. Не пакідаючы сытуацыю на волю выпадку, нацысты выкарысталі палажэньні Пастановы аб падпале Райхстагу, каб не даць магчымасьць некалькім дэпутатам ад сацыял-дэмакратаў прысутнічаць на паседжаньнях парлямэнту, у той час як дзейнасьць камуністаў ужо была забароненая [152].
23 сакавіка 1933 году паседжаньне парлямэнту ў надзвычайных абставінах адбылося ў будынку Кроль-опэры. Жаўнеры брыгады SA ахоўвалі будынкак у той час як па-за межамі тэатру разьмясьціўся вялікі натоўп, які пратэставаў супраць прапанаванага заканадаўства, выкрыкваючы лёзунгі й пагрозы ў бок прыбылых чальцоў парлямэнту. [153] Становішча Цэнтрысцкай партыі, трэцяй па велічыні партыяй у Райхстагу, сталася вырашальным. Пасьля таго як Гітлер вусна паабяцаў лідэру партыі Людвігу Каасу, што прэзыдэнт фон Гіндэнбург будзе мець права вета на парлямэнцкія законы, Каас абвесьціў аб падтрымкі Цэнтрысцкай партыяй такога заканадаўчага акту. У канчатковым рахунку законапраект быў прасунуты з разьмеркаваньнем галасоў у 441—84 усімі бакамі, за выключэньнем сацыял-дэмакратаў, які галасавалі супраць. Заканадаўчы акт разам з Пастановай аб падпале Райхстагу ператварылі гітлераўскі ўрад у дэ-факта дыктатуру. [154]
Ліквідаваньне абмежаваньняў
рэдагавацьДамогшыся поўнага кантролю над заканадаўчай і выканаўчай галінамі ўлады, Гітлер і ягоныя палітычныя хаўрусьнікі пачалі сыстэматычна душыць астатнюю палітычную апазыцыю. Сацыял-дэмакратычная партыя была забароненая й на ўсе ейныя актывы накладзены арышт. [156] У той час як многія дэлегаты прафзьвязаў знаходзіліся на сьвяткаваньнях 1 траўня ў Бэрліне, штурмавікі СА вынішчалі іхныя офісы па ўсёй краіне. На 2 траўня 1933 году ўсе прафзьвязы былі вымушаныя распусьціцца, а іхныя лідэры былі арыштаваныя. Некаторыя зь іх былі адпраўленыя ў канцэнтрацыйныя лягеры [157] Пасьля гэтых падзеяў была сфармаваны залежны ад Гітлера Нямецкі працоўны фронт у якасьці галоўнай арганізацыі, якая прадстаўляла ўсіх працаўнікоў, адміністратараў і ўладальнікаў кампаніяў, адлюстроўваючы тым самым канцэпцыю нацыянал-сацыялізму ў духу нямецкай расавай супольнасьці Гітлера. [158]
Па стане на канец чэрвеня іншыя партыі былі запалоханыя й расфармаваныя. З дапамогай сілаў СА Гітлер пачаў ціск на свайго намінальнага партнэра па кааліцыі, Гугенбэрга, каб той сышоў у адстаўку. 14 ліпеня 1933 году НСДАП была абвешчаная адзінай легальнай палітычнай партыяй у Нямеччыне, хоць у краіне фактычна існавала аднапартыйная сыстэма пасьля прыняцьця такога заканадаўчага акта чатырма месяцамі раней. [158] [156] Патрабаваньні з боку лідэраў СА большай палітычнай і ваеннай моцы выклікала шмат турботы сярод вайскоўцаў, прамысловых і палітычных лідэраў. Гітлер паабяцаў правесьці чыстку ў вышэйшых эшалёнах СА, і з 30 чэрвеня па 2 ліпеня 1934 гадоў правёў гэтак званую Ноч доўгіх нажоў. [159] Мэтай арышту Гітлера стаў Эрнст Рэм і іншыя лідэры СА, сярод якіх былі шэраг палітычных супернікаў Адольфа, як то Грэгар Штрасэр і былы канцлер Курт фон Шляйхер. Яны былі затрыманыя, арыштаваныя й расстраляныя. [160] У той час як міжнародная супольнасьць і некаторыя немцы былі ў шоку ад такіх падзеяў, многія ў краіне ўбачылі ў паводзінах Гітлера навядзеньне парадку. [161]
2 жніўня 1934 году памёр фон Гіндэнбург, прэзыдэнт Нямеччыны. За дзень да гэтага кабінет міністраў прыняў «Закон аб вышэйшай дзяржаўнай пасадзе Райха». [162] Паводле гэтага закону пасьля сьмерці Гіндэнбурга пасада прэзыдэнта будзе скасавана, а ягоныя паўнамоцтвы злучацца з паўнамоцтвамі канцлера. Такім чынам, Гітлер станавіўся кіраўніком дзяржавы, а таксама кіраўніком урада, і быў афіцыйна названы фюрэрам і райхсканцлерам (ням. Führer und Reichskanzler). [163] Гэты закон парушаў дзейнасьць «Заканадаўчага акту», не зважаючы на тое, што акт дазваляў Гітлеру адхіляцца ад канстытуцыі, ён прама забараняў прымаць любыя рашэньні на конт маніпуляцыяў з пасадай прэзыдэнта. У 1932 году была зьмененая канстытуцыя, каб зрабіць прэзыдэнта Вярхоўнага суда, а не канцлера, выконваючым абавязкі прэзыдэнта да новых выбараў, але ніхто не пярэчыў гэтаму рашэньню. [164] Паводле гэтага закона Гітлерам былі ліквідаваны апошнія сродкі прававой абароны, якімі ён мог быць адхілены ад пасады.
Як кіраўнік дзяржавы Гітлер стаў Вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Традыцыйная клятва вернасьці ваеннаслужачых была зьмененая, з гэтага часу яны пацьверджвалі вернасьць асабіста Гітлеру. [165] 19 жніўня зьліцьцё пачады прэзыдэнта з канцлерам было ўхвалена 90% выбаршчыкаў праз правядзеньне рэфэрэндума. [166]
У пачатку 1938 году Гітлер выкарыстаў тактыку шантажу, каб умацаваць сваю ўладу над ваеннымі, правёўшы Справу Фрыча-Блёмбэрга. Гітлер вымусіў сысьці ваеннага міністра фэльдмаршала Вэрнэр фон Блёмбэрг у адстаўку з дапамогай паліцэйскага дасье, якое паказала, што новая жонка Блёмбэрга нейкі час займалася прастытуцыяй. [167] [168] Камандуючы арміяй генэрал-палкоўнік Вэрнэр фон Фрыч быў выдалены аналягічным чынам пасьля таго, які былі выпушчаны плёткі аб ягоным удзеле ў гомасэксуальных адносінах. [169] Абодва вайскоўца былі выдаленыя са сваіх пасадаў з-за нежаданьня правядзеньня Вэрмахтам вайны яшчэ ў 1938 годзе. [170] Акрамя таго было ліквідавана ваеннае міністэрства, а замест ягоны створана Вярхоўнае камандаваньне ўзброеных сілаў, якое ачоліў Вільгэльм Кайтэль. У той жа дзень былі пазбаўлены сваіх пасадаў шаснаццаць генэралаў і яшчэ 44 пераведзены на іншыя пасады, бо падазраваліся ў недастатковай пранацысцкай ляяльнасьці [171]. Да пачатку лютага 1938 году былі выдаленыя з пасадаў яшчэ дванаццаць генэралаў [172].
Умацаваўшы свае палітычныя паўнамоцтвы Гітлер легалезаваў сваю барацьбу супраць апазыцыі, дзякуючы правядзеньня палітыкі Гляйхшальтунг (ням. Gleichschaltung). Ён паспрабаваў атрымаць дадатковую грамадзкую падтрымку, паабяцаўшы ліквідаваць наступствы дэпрэсіі й Вэрсальскай мірнай дамовы.
Для таго каб надаць сваёй дыктатуры бачнасьць законнасьці, многія пастановы Гітлера былі заснаваны на Пастанове аб падпале Райхстагу. Гэты ўказ быў у сваю чаргу заснаваны на артыкуле 48 Ваймарскай канстытуцыі, які даваў прэзыдэнту правы прымаць надзвычайныя меры для аховы грамадзкай бясьпекі й парадку. Такім чынам, Гітлер з гэтага часу меў юрыдычныя правы на ўвядзеньне ваеннага становішча. Райхстаг прасоўваў «Заканадаўчы акт» у зьмененая форме яшчэ двойчы, што слалася простай фармальнасьцю, бо ўсе іншыя партыі акрамя НСДАП былі забаронены. [173]
Трэці Райх
рэдагавацьЭканоміка й культура
рэдагавацьУ жніўні 1934 году Гітлер прызначыў прэзыдэнта Райхсбанка Яльмара Шахта міністрам эканомікі, а ў наступным годзе ўпаўнаважаным па пытаньнях ваеннай эканомікі. Такім чынам Яльмар стаў адказным за падрыхтоўку эканомікі да вайны. [174] Рэканструкцыя й пераўзбраеньне фінансаваліся праз вэксалі «МЭФО», друкаваньне грошай і захоп актываў людзей, арыштаваных як ворагаў дзяржавы, у тым ліку габрэяў. [175] Беспрацоўе за першыя гады панаваньня Гітлера зьнізілася з шасьці мільёнаў у 1932 годзе да аднаго мільёна ў 1936 годзе. [176] Гітлер кіраваў адной з найбуйнейшых кампаніяў у гісторыі Нямеччыны па паляпшэньню інфраструктуры краіны, што прывяло да шматлікага будаўніцтва плацінаў, аўтабанаў, чыгунак і іншых збудаваньняў і інфраструктуры. Заробная плата была крыху ніжэйшай у сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў у параўнанні з заротнай платай у часы Ваймарскай рэспублікі, аднак пражытачны мінімум павялічыўся за гэтыя гады на 25% [177] Сярэдняя працягласьць працоўнага тыдня павялічвалася з павелічэньнем долі вайсковай прамысловасьці ў агульным сэктары эканомікі, то бок да 1939 году сярэднестатыстычны немец працаваў ад 47 да 50 гадзінаў у тыдзень. [178]
Гітлераўскі ўрада таксама ў вялікім маштабе фінансаваў архітэктурныя праекты. Альбэрт Шпэер, адзін з важных дзеячаў гітлераўскага клясыцызму нямецкай культуры, кіраваў прапанаванай архітэктурнай рэканструкцыяй Бэрліна. [179] У 1936 году Гітлер адкрыў летнія Алімпійскія гульні ў Бэрліне.
Пераўзбраеньне й новыя альянсы
рэдагавацьНа сустрэчы зь нямецкімі ваеначальнікамі 3 лютага 1933 году Гітлер казаў пра «заваёву жыцьцёвай прасторы на Ўсходзе й ейнага бязьлітаснага анямечваньня», як ягонай канчатковай мэты зьнешняй палітыкі. [180] У сакавіку Прынц Бэрнгард Вільгэльм фон Бюлаў, сакратар міністэрства замежных справаў (ням. Auswärtiges Amt), выступіў з заявай, паводле якой абвесьціў, што асноўнымі зьнешнепалітычныімі мэтамі краіны зьяўляюцца аншлюс з Аўстрыяй, аднаўленьне нацыянальных межаў Нямеччыны 1914 году, адмова ад ваенных абмежаваньняў у адпаведнасьці з Вэрсальскай дамовай, вяртаньне былых нямецкіх калёніяў у Афрыцы, а таксама стварэньня нямецкіх зонаў уплыву ва Ўсходняй Эўропе. Аднак Гітлер знаходзіў мэты Бюлава занадта сьціплымі. [181] У сваіх прамовах у гэты пэрыяд ён падкрэсліваў мірныя мэты сваёй палітыкі й гатоўнасьць працаваць у рамках міжнародных пагадненьняў. [182] На першым паседжаньні свайго кабінета ў 1933 годзе, Гітлер ставіў прыярытэт на ваенныя выдаткі вышэй за дапамогу на беспрацоўе. [183]
Нямеччына выйшла зь Лігі Нацыяў і Сусьветнай канфэрэнцыі па раззбраеньні ў кастрычніку 1933 году. [184] У сакавіку 1935 году Гітлер абвесьціў аб пашырэньні вэрмахта да 600 тысячаў чалавек, што ў шэсьць разоў перавышала колькасьць дазволенай колькасьці войска паводле Вэрсальскай дамовай, у тым ліку разьвіцьцё ваенна-паветраных сілаў (ням. Luftwaffe) і павелічэньне памеру флёту (ням. Kriegsmarine). Вялікабрытанія, Францыя, Італія й Ліга Нацыяў асудзіла гэтыя парушэньні дамовы. [185] Ангельска-нямецкае марское пагадненьне (AGNA) ад 18 чэрвеня 1935 году дазволіла павялічыць нямецкі танаж да 35% ад танажу брытанскага флёту. Гітлер назваў падпісаньне пагадненьня «самым шчаслівым днём у ягоным жыцьці», мяркуючы, што пагадненьне паклала пачатак ангельска-нямецкаму альянсу ён прадказваў у сваёй кнізе. [186] Пры гэтым Ангелььшчына не раілася перад падпісаньнем гэтай дамовы з Францыяй і Італіяй, такім чынам падрываючы дзейнасьці Лігі Нацыяў і вынікі Вэрсальскай дамовы. [187]
Нямеччына зноўку акупавала дэмілітарызаваную зону ў Райнскай вобласьці ў сакавіку 1936 году ў парушэньне Вэрсальскай дамовы. Гітлер паслаў войскі ў Гішпанію, каб падтрымліваць генэрала Франка пасьля атрыманьня звароту па дапамогу ў ліпені 1936 году. У той жа час, Гітлер рабіў высілкі па стварэньне ангельска-нямецкага альянсу. [188] У жніўні 1936 году, у адказ на рост эканамічнай крызы, выкліканай ягонымі намаганьнямі на пераўзбраеньне, Гітлер загадаў Гёрынгу рэалізаваць плян чатырох гадоў падрытоўкі Нямеччыны да вайны. [189] Плян прадугледжваў татальную барацьбу паміж «габрэйскім бальшавізмам» і нямецкім нацыянал-сацыялізмам, якая на думку Гітлера патрабавала рашучых намаганьняў пераўзбраеньня незалежна ад эканамічных выдаткаў. [190]
Граф Галеацца Чыяна, міністар замежных справаў урада Бэніта Мусаліні, абвесьціў аб стварэньні восі паміж Нямеччынай і Італіяй, а 25 лістапада Нямеччына падпісала Антыкамінтэрнаўскім пакт зь Японіяй. Вялікабрытанія, Кітай, Італія й Польшча таксама былі запрошаныя да далучэньня да Антыкамінтэрнаўскага пакт, але толькі Італія падпісалі гэты пакт у 1937 годзе. Гітлер адмовіўся ад свайго пляна ангельска-нямецкага зьвяза, абвінавачваючы неадэкватным брытанскага кіраўніцтва. [191] На сустрэчы ў райхсканцылярыі зь міністрамі замежных справаў і ваеннымі начальнікамі, якая адбылася ў лістападзе, Гітлер пацьвердзіў свой намер набыцьця жыцьцёвай прасторы для нямецкага народа. Ён загадаў падрыхтоўку да вайны на ўсходзе, якую плянаваў распачаць яшчэ ў 1938 годзе, але не пазьней за 1943 год. У выпадку ягонай сьмерці, на канфэрэнцыі быў падпісаны Мэмарандум Госбаха, паводле якога пляны Гітлера павінны былі разглядацца як ягоны «палітычны тэстамэнт». [192] Гітлер лічыў, што рэзкае скарачэньне ўзроўня жыцьця ў Нямеччыне ў выніку эканамічнай крызы можа быць спынена толькі шляхам ваеннай агрэсіі з мэтай захопу Аўстрыі й Чэхаславаччыны. [193] [194] Ён заклікаў да хуткіх дзеяньняў, з мэтай апярэдзіць Ангельшчыну й Францыю, а таксама дзеля атрыманьня вядучай ролі ў гонцы ўзбраеньняў. [193] У пачатку 1938 году ў выніку справы Фрыча-Блёмбэрга, Гітлер зацьвердзіў у кіраўніцтве ваенна-зьнешняй палітыкі апарата, зволіўшы Нёйрата з пасады міністра замежных справаў і пррызначыўшы сябе вярхоўным галоўнакамандуючым узроеных сілаў (ням. Oberster Befehlshaber der Wehrmacht). [189] З пачатку 1938 году Гітлер праводзіў зьнешнюю палітыку ў канчатковым рахунку накіраваную на вайну. [195]
Другая сусьветная вайна
рэдагавацьПершапачатковыя дыпляматычныя посьпехі
рэдагавацьАльянс зь Японіяй
рэдагавацьУ лютым 1938 году па радзе свайго новапрызначанага міністра замежных справаў, які меў прояпонскія настроі, Ёагіма фон Рыбэнтропа, Гітлер скончыў дзейнасьць кітайска-нямецкага зьвязу з Кітайскай Рэспублікай, каб уступаць у хаўрус з больш сучаснай і магутнай дзяржавай Японіяй. Гітлер абвесьціў нямецкае прызнаньня Маньчжоў-Го, акупаванай японцамі тэрыторыі ў Маньчжурыі, а таксама адмовіўся ад прэтэнзіяў да былых нямецкіх калёніяў у Ціхім акіяне, якія належылі Японіі. [196] Гітлер аддаў загад спыніць пастаўкі зброі ў Кітай і вярнуў усех нямецкіх афіцэраў, якія працавалі ў кітайскім войску. [196] У адказ кітайскі генэрал Чан Кай-шы скасаваў усе кітайска-нямецкія эканамічныя пагадненьне, пазбавіўшы немцаў кітайскай сыравіны. [197]
Аўстрыя й Чэхаславаччына
рэдагаваць12 сакавіка 1938 году Гітлер абвесьціў пра аб’яднаньне Аўстрыі з нацысцкай Нямеччынай у аншлюс. [198] [199] Пасьля гэтага Гітлер зьвярнуў сваю ўвагу на этнічных немцаў, які складалі 25% насельніцтва раёна Судэцкай вобласьці Чэхаславаччыне. [200]
28—29 сакавіка 1938 году Гітлер правёў шэраг сакрэтных сустрэчаў у Бэрліне з Конрадам Гэнляйнам, лідэрам найбуйнейшай этнічнай нямецкай арганізацыі Судэцкай вобласьці. Яны дамовіліся, што Гэнляйн запатрабуе пашырэньня аўтаноміі для Судэцкіх немцаў у чэхаславацкага ўрада, забясьпечваючы тым самым падставу для нямецкіх ваенных дзеяньняў супраць Чэхаславаччыны. У красавіку 1938 году Гэнляйн сказаў міністру замежных справаў Вугоршчыны, што на ўсё, што чэскі ўрад можа прапанаваць, ён заўсёды будзе рабіць вышэйшыя патрабаваньні. Ён хацеў сабатаваць усе дзеяньні чэскага ўрада любым чынам, каб хутка падарваць Чэхаславаччыну ў палітычным пляне. [200] У прыватных размовах Гітлер лічыў Судэцкае пытаньне няважным, бо меў намер на захопніцкую вайну супраць Чэхаславаччыны [201].
У красавіку Гітлер даў загад ОКВ на падрыхтоўку да «Зялёнай справы», кодавай назвы ўварваньня ў Чэхаславаччыну. [202] У выніку інтэнсіўнага францускага й брытанскага дыпляматычнага ціску 5 верасьня прэзыдэнт Чэхаславаччыны Эдвард Бенеш прадставіў плян канстытуцыйнай рэарганізацыі краінай, якая ўключала большасьць патрабаваньняў Гэнляйна, то ббок Судэцкай вобласьці была даравана аўтаномія. [203] Heimfront Генлейна адгукнуўся на Бенеша, подстрекая серыі жорсткіх сутыкненняў з чэхаславацкай паліцыі, якія прывялі да аб'явы ваеннага законам у некаторых Судэцкіх раёнаў. [204] [205]
Брытанскі прэм’ер-міністар Чэмбэрлен быў задаволены вынікамі Мюнхэнскай канфэрэнцыі, назваўшы іх «мірам нашага часу», але Гітлер быў абураны з-за страчанай магчымасьці для пачатку вайны ў 1938 годзе [209] [210]. Адольф выказаў сваё расчараваньне ў сваёй прамове 9 кастрычніка ў горадзе Заарбрукен. [211] На думку Гітлера, брытанскае пасярэдніцтва ў мірных перамовах, хоць і спрыяла вырашэньню пытаньня з улікам нямецкіх патрабаваньняў, але зьяўлялася дыпляматычнай паразай, якая абмяжоўвала экспансію Нямеччыны на ўсход. [212] [213] У выніку перамоваў Гітлер быў абраны чалавекам году часопісам Time у 1938 годзе. [214]
У канцы 1938 і пачатку 1939 гадоў эканамічны крызіс, які быў выкліканы гітлераўскай палітыкай пераўзбраеньня, вымусіў нямецкае кіраўніцтва зрабіць значныя скарачэньні ў галіне абароны. [215] 15 сакавіка 1939 году, у парушэньне Мюнхэнскага пагадненьня, і магчыма, у выніку паглыбленьня эканамічнага крызісу, які патрабаваў дадатковых актываў, [216] Гітлер загадаў уварвацца ў Прагу й з Праскага замку ён абвесьціў Багемію і Маравію пратэктаратам Нямеччыны. [217]