Удзельнік:Ліцьвін/Адм.-тэр. уладк. РБ

У даведніку «Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне Рэспублікі Беларусь» дапушчаныя наступныя памылкі:

  1. С. 77—78: падвойны ліст (не ва ўсіх кнігах).
  2. С. 86: «Ананичский... Дата переноса центра не выявлена». Паводле ФКДАРБ цэнтар перанесены ў Сітнікі ў лістападзе 1973 году.
  3. С. 91: «Боровухский поселковый... образован 2000.06.15 в связи с объединением д. Боровуха, п. Боровуха-1 и п. Междуречье, находившихся ранее в подчинении Новополоцкого горсовета, в один н/п — г. п. Боровуха». Якая вёска Баравуха? Баравуха-1 тады была вёскай. Адкуль інфармацыя пра аб’яднаньне населеных пунктаў?
  4. С. 99—100: падвойны ліст (не ва ўсіх кнігах).
  5. С. 146: «Поречский, местечко Поречье, Гродненского р-на Гродненской обл.». Нічога ня маю супраць слова мястэчка, але ўсё ж адміністрацыйны цэнтар знаходзіўся ў вёсцы Парэчча.
  6. С. 159: «Сынковичский... дата решения о переносе не выявлена». Паводле ФКДАРБ цэнтар перанесены ў Елку 7 кастрычніка 1977 году.

Мая ацэнка

рэдагаваць

Нарэшце ўбачылі афіцыйнае выданьне — працяг даведніку «Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваньне БССР». Для Беларусі гэтае выданьне зьяўляецца фундамэнтальным, але пры гэтым яно значна саступае выданьню савецкага часу. Але я ўсё роўна кажу вялікі-вялікі дзякуй тым, хто стварыў гэты даведнік. Таму калі вас цікавіць гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі, то гэты даведнік вам трэба абавязкова займець у сваю калекцыю.