Тэсла (адзінка вымярэньня)
Тэ́сла (пазначэньне: Тл, T) — адзінка вымярэньня магнітнай індукцыі ў сыстэме СІ.
Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ тэслы выяўляецца наступным чынам:
Тл = кг·с-2·А-1 = Вб / м² = В·с / м² = Н·А-1·м-1
Памернасьць тэслы: MT-2I-1
Тл = 10 000 гаўс (адзінка СГС)
Тл = 1·109 Гама (адзінка, ужывальная ў геафізыцы)
Адзінка названая ў гонар вынаходніка Ніколы Тэслы.
Характэрныя значэньні
рэдагаваць- У вонкавым космасе магнітная індукцыя складае ад 0,1 да 10 нанатэслы (ад 10−10 Tл да 10−8 Tл).
- Магнітнае поле Зямлі значна вар'іруе ў часе і прасторы. На шыраце 50° магнітная індукцыя складае 2×10-5 Tл, а на экватары (шырата 0°) 3.1×10−5 Tл.
- У сонечных плямах — 10 Тл.
- Магнітныя палі ў атамах — ад 1 да 10 кілятэсл (103 — 104 Тл)
- На нэйтронных зорках — ад 1 да 100 мэгатэсл (106 Tл — 108 Tл).
- На магнэтарах — ад 0,1 да 100 гігатэсл (108 — 1011 Tл).
- Максымальная тэарэтычна магчымая магнітная індукцыя нэйтроннай зоркі, — 1013 Tл.
Кратныя і дзельныя адзінкі
рэдагавацьДзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 Тл | дэкатэсла | даТл | daT | 10-1 Тл | дэцытэсла | дТл | dT |
102 Тл | гэктатэсла | гТл | hT | 10-2 Тл | сантытэсла | сТл | cT |
103 Тл | кілятэсла | кТл | kT | 10-3 Тл | мілітэсла | мТл | mT |
106 Тл | мэгатэсла | МТл | MT | 10-6 Тл | мікратэсла | мкТл | µT |
109 Тл | гігатэсла | ГТл | GT | 10-9 Тл | нанатэсла | нТл | nT |
1012 Тл | тэратэсла | ТТл | TT | 10-12 Тл | пікатэсла | пТл | pT |
1015 Тл | пэтатэсла | ПТл | PT | 10-15 Тл | фэмтатэсла | фТл | fT |
1018 Тл | экзатэсла | ЭТл | ET | 10-18 Тл | аттатэсла | аТл | aT |
1021 Тл | зэтатэсла | ЗТл | ZT | 10-21 Тл | зэптатэсла | зТл | zT |
1024 Тл | ётатэсла | ІТл | YT | 10-24 Тл | ёктатэсла | іТл | yT |