Тэрэса Арлоўская
Тэрэса Арлоўская (па-ангельску: Teresa Orlowski) — польская порнаакторка і рэжысэр порнастужак, якая рабіла ў Заходняе Нямеччыне і ФРН.
Тэрэса Арлоўская | |
Дата нараджэньня: | 29 ліпеня 1953 |
---|---|
Месца нараджэньня: | ПНР, Уроцлаў |
Колер валасоў: | цёмныя |
Грудзі: | прыродныя |
Арыентацыя: | мужалюбка |
Сцэнічныя імёны: | Teresa Orlowsky, Lady Teresa, Teresa Orlowska |
IMDb: | ID 0650179 |
AFDb: | ID 10529 |
IAFD: | TeresaOrlowski |
Старонка ў сеціве |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася Тэрэса Арлоўская ў Польшчы 29 ліпеня 1953 году[1] ў месьце Ўроцлаў. У 1976 годзе выехала ў Заходнюю Нямеччыну, дзе пачала рабіць у карчмах. Яе заўважыў фатограф і порнавытворца Пэтэр Філіп. Ён прапанаваў ёй здымацца, а Тэрэса Арлоўская пагадзілася. Яна пазьней пазнаёмілася з порнарэжысэрам Гансам Мозэрам. Тэрэса Арлоўская выйшла за яго замуж. Ва ўзросьце 30 год Тэрэса Арлоўская пачала здымацца ў порнастужках. У 1989 годзе Тэрэса Арлоўская разьвялася з мужам. Пачаліся беды з грашыма і яе пачалі пытацца ў дзяржаўных падатковых установах Нямеччыны. Доўгі час Тэрэса Арлоўская пазьбягала арышту. Ў 2005 годзе яна зьбегла ў Гішпанію, дзе жыве ў месьце Марбэлі[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэрэса Арлоўская на БЗФІ
- Тэрэса Арлоўская на БЗСД
- Тэрэса Арлоўская на Эўрадзяўчыны