Тэлёдус

род выкапнёвых рыбаў

Тэлёдус (Thelodus) — вымерлы род бяссківічных рыбападобных, які існаваў цягам ляндавярыйскагапжыдольскага вякоў сылюрыйскага пэрыяду. Упершыню апісаны Люі Агасісам у 1839 годзе. Шматлікія рэшткі тэлёдусаў вэнлёцкага веку знойдзеныя ў сьвідравінах Астравецкага раёну. 1 Акрамя Беларусі, вядомы з адкладаў Летувы, Латвіі, Эстоніі, Швэцыі, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Расеі і Канады. У складзе роду вядома больш за 10 відаў, памеры якіх вагаліся ад 5 сантымэтраў да 1 мэтру.

Тэлёдус
Пара тэлёдусаў і ляганэлія
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелБілятэральныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
НадклясаБяссківічныя
КлясаТэлядонты
АтрадТэлядонтападобныя
СямействаКаэлялепідавыя
РодТэлёдус
Бінамінальная намэнклятура
Thelodus

Марфалёгія рэдагаваць

Род характарызуюць авальная, шматвугольная, круглая крона галаўной лускі. Пераходныя лускі больш доўгія, рамбападобныя, кароткія бароздкі й рэбрышкі на іх разьвітыя толькі ў пярэдняй частцы. Крона лускі тулава складаецца з прадольных або радыяльных бароздак і рэбрышак. Меў адну пульпарную поласьць, ад якой адыходзілі дэнтынавыя канальцы. У маладым узросьце пульпарная поласьць вельмі шырокая, з шырокай пульпарнай адтулінай. Падчас старэньня лускі поласьць паступова звужалася да вузкага каналу, які адкрываўся невялікай адтулінай.

Літаратура рэдагаваць

  • Ископаемые позвоночные России и сопредельных стран. Бесчелюстные и древние рыбы. М., 2004. — С. 44-52.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць