Тэлескапічная дубінка

Тэлескапічная дубінкахалодная зброя ўдарна-драбляльнага дзеяньня, вырабленая з мэталу альбо плястыку.

Тэлескапічная дубінка ў складзеным і баявым становішчы

Канструкцыя вырабу ўяўляе сабою сукупнасьць часткаў цыліндрычнай формы, укладзеных адна ў іншую па прынцыпе тэлескопу. У баявым стане цыліндры высоўваюцца на даўжыню, абмежаваную ўнутранымі ўпорамі.

Існуюць тры варыянты вырабу ТД:

  • з плястыку, якая паражае часткаю якой зьяўляецца гумовы дубец, у канец якога ўвараны мэталічны шар;
  • зь некалькіх мэталічных цыліндраў;
  • з вонкавага мэталічнага цыліндру й дзьвюх-трох сталёвых спружынаў, укладзеных, адпаведна, адна ў адну.

У некаторых краінах тэлескапічныя дубінкі выпускаюцца прамысловым спосабам і знаходзяцца на ўзбраеньні паліцэйскіх падразьдзяленьняў. У Расеі, Украіне, Беларусі вольны зварот ТД забаронены, і ў пераважнай большасьці выпадкаў сустракаюцца самаробныя вырабы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць