Тэадэмір
Тэадэмір (469—474) — остгоцкі кароль з дынастыі Амала. Правіў разам са сваімі двума братамі і быў васалам караля гунаў — Атылы. Пасьля сьмерці Атылы, гепіды і остготы пад камандаваньнем Тэадэміра перамаглі гунаў у бітве каля Неды ў 454 годзе. Яго сынам зьяўляецца знакаміты Тэадорык Вялікі.