Тэўдымунд
Тэўдымунд, Тэадымунд (лац. Theodimundus; грэц. Θευδιμούνδος ? — па 479) — бізантыйскі ўраднік остгоцкага паходжаньня.
Біяграфія
рэдагавацьБыў сынам караля Тэадэміра (валадарыў у 465—474 гадох). Меў братоў Тэадорыха Вялікага (валадарыў 474—526 гадох) і Амалафрыда.
Упамінаецца ў 479 годзе, калі камандаваў тылам войска Тэадорыха ў час яго ўварваньня ў Эпір. Калі бізантыйскі водца Сабініян напаў на Кандавію, то змог выратавацца толькі перайшоўшы мост і разбурыўшы яго, ахвяраваўшы тым самым гоцкім ар’ергардам[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Martindale J. R., Jones A. H., Morris J. The prosopography of the later Roman Empire — Volume 2. A. D. 395—527. — Cambridge University Press, 1980. P. 1084.