V-падобны рухавік
V-падобны рухавік гэта канфігурацыя рухавіка ўнутранага згараньня, які складаецца з двух радоў цыліндраў разьмешчаных пад вуглом адзін аднаму, якія злучаны агульным каленвалам. Таму калі глядзець на рухавік сьпераду, ён будзе нагадваць літару «V».
Першы V-падобны рухавік быў распрацаваны Вільгельмам Майбахам у 1889 годзе, гэта быў двухцыліндравы рухавік (V2) які выкарыстоўваўся ў аўтамабілі Daimler Stahlradwagen.[1]
Асноўная перавага V-падобных рухавікоў перад раднымі рухавікамі гэта меншая даўжыня, але большая шырыня. Калі паміж радным двухцыліндравым і V-падобным двухцыліндравым рухавіком розніца даўжыні не вялікая, то пры павелічэньні колькасьці цыліндраў гэты эфэкт грае значную ролю.
Вугал развалу або V-вугал гэта вугал паміж цылінтрамі. Ён вар’іруецца ад 10° да 180°(як у плоскіх рухавікоў), але найбольш рапаўсюджаныя вуглы развалу гэта 45, 60 і 90 градусаў.
Найбольш распаўсюджаныя канфігурацыі ў аўтамабілях гэта V6 і V8, у спартыўных мадэлях V10 і V12. Для матацыклаў V2 і V4, у спартыўных V5 і V6. Для авіяцыйных і карабельных гэта рухавікі на 4, 5, 10, 12, 16 і болей цыліндраў.
Звычайна рухавікі V абазначаюцца абазначэньнем "V # ", дзе # абазначае колькасць цыліндраў. Распаўсюджаныя канфігурацыі V-падобных рухавікоў наступныя:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ларас . — 2008. — С. 423. — ISBN 9781469101040