Тым О’Рэйлі

(Перанакіравана з «Тым О'Рэйлі»)

Tim O'Reilly (па-ірляндзку: Tadhg Ó Raghallaigh, нарадзіўся ў 1954 годзе ў месту Корк, Ірляндыя) ёсьць заснавальнікам кампаніі O'Reilly Media (папярэдні назоў O'Reilly & Associates) ды актывістам руху за распаўсюджаньне бясплатнага апраграмаваньня й апраграмаваньня на адкрытым кодзе. Менавіта зь ягоным імём зьвязваюць паўстаньне тэрміну Ўэб 2.0.

Тым О'Рэйлі

Пасьля школы малады О'Рэйлі зацікавіўся літаратурай, аднак навучаньне ў каледжы істотна зьмяніла ягоныя перавагі: па заканчэньні ў 1975 годзе Гарвардзкага каледжу й атрыманьні ступені бакалаўра з адзнакай ён заглыбіўся ў дзядзіну кампутарных інструкцыяў для карыстальнікаў. Ён акрасьляе сваю кампанію ня як выдаўца кнігаў, анлайн-выдаўца або канфэрэнцыйнага арганізатара (хаця O'Reilly Media займаецца ўсім гэтым), але як пасярэдніка ў перадачы тэхналягічных ведаў, што "зьмяняе сьвет празь распаўсюд найноўшых ведаў".

Тым О'Рэйлі таксама зьяўляецца чальцом Рады дырэктароў CollabNet. Апроч таго, ён займаў пасаду дырэктара Macromedia да ейнага зьліцьця ў 2005 годзе з Adobe. Зь 2007 - чалец Рады дырэктароў карпарацыі MySQL AB.

У 2001 годзе О'Рэйлі ачольвае пратэст супраць амазонаўскага патэнту "аднаго кліку", а менавіта выкарыстаньня праз Amazon.com апошняга як зброі супраць канкурэнту, barnesandnoble.com. Празь некаторы час О'Рэйлі й Джэф Бэзас пачынаюць у Вашынгтоне кампанію за рэформу патэнтавага заканадаўства.

У сьнежні 2006 году кампанія О'Рэйлі ахвяруе $10,000 для Creative Commons, тым самым дэманструючы цікавасьць да прасоўваньня культуры бясплатнага зьмесьціва ў Сеціве.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тым О’Рэйлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў