Тур (рака)

рака ў Беларусі

Тур, Прудо́к — рака ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 178 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,46 ‰. Пачынаецца за 1,8 км на поўдзень ад вёскі Слабада, вусьце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Лучажэвічы. Цячэ ў межах Мазырскага Палесься. Рэчышча каналізаванае.

Рака
Тур
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Слабада
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 25 км
Плошча басэйну 178 км²
Нахіл воднай паверхні 1,46 ‰

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 368