Тупунгата (па-гішпанску: Tupungato) — адна з найвышэйшых гор Паўднёвай Амэрыкі ў горнай сыстэме Цэнтральных Андаў. Адносіцца да тыпу стратавулькану.

Тупунгата
Тупунгата
Найвышэйшы пункт
Вышыня 6800 м н. у. м.
Адносная вышыня 2765 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Правінцыя Мэндоза, Аргэнтына
Кантынэнт Паўднёвая Амэрыка
Краіны Аргентына,
Чылі
Горная сыстэма Анды
Узыходжаньне
Першае ўзыходжаньне 1897
Сьцяг Швайцарыі Матыяс Зурбрыджэн
Ст’юарт Вайнэс
Тупунгата на мапе Аргентыны
Тупунгата
Тупунгата
Тупунгата
Погляд з паветра на Тупунгата (ад цэнтру зьлева) й Тупунгаціта

Масіў знаходзіцца на мяжы Чылі (сталічны рэгіён Сант’яга) і Аргентыны (правінцыя Мэндоза), у 80 км на ўсход ад Сант’яга-дэ-Чылі й на 100 км на поўдзень ад Аканкагуа, найвышэйшае вяршыні Анд. У межах гары знаходзяцца досыць шмат паселішч. Падняцца на гару можна з усходу, захаду або поўдня. Каля гары знаходзіцца вяршыня Тупунгаціта — дзейны вулькан, апошняе вывяржэньне якога адбылося ў 1987 годзе[1].

Ад назвы вулькана ўтварылася назва аргентынскага дэпартамэнту Тупунгата й вядомы сорт аргентынскага віна.