Тулэ (авіябаза)
Тулэ (авіябаза) (або Пітуфік па-ангельску: Thule Air Base, Pituffik Airport, IATA: THU, ICAO: BGTL) — самая паўночная авіябаза ЗША, разьмешчаная на поўначы Грэнляндыі (за 1118 км ад Палярнага кола і на 1524 км ад Паўночнага полюса). Знаходзіцца на тэрыторыі камуны Каасуітсуп, аднак не ўваходзіць у яе склад, а належыць да ня ўключаных тэрыторый Грэнляндыі.
На тэрыторыі базы раней былі эскімоскія паселішчы Уумманнак (па-грэнлядзку: Uummannaq; па-ангельску: Dundas; па-дацку: Thule) і Пітуфік, насельніцтва якіх перасялілі ў места Каанаак да 1953 року з-за будаўніцтва базы. Па стане на студзень 2009 року пастаяннае насельніцтва авіябазы складае 166 чалавек[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Grønlands befolkning 1. januar 2009 (дацк.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТулэ (авіябаза) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў