«Тук-тук» (па-ангельску: Knock Knock) — амэрыканскае дзіва створанае ў 2015 годзе рэжысэрам і пісьменьнікам Элаем Ротам, дзе зьняўся Кіяну Рыўз у галоўным вобразе Эвана Ўэбэра. Яно было пераробкаю зьнятага ў 1977 годзе дзіва пад назваю «Забава на сьмерць» рэжысэра Пітэра С. Трэйнара. Выхад у міжнародны пракат адбыўся 23 студзеня 2015 году.

Тук-тук
па-ангельску: Knock Knock
Knock Knock poster.jpg
Жанр фільм жахаў[d][1][2], эратычны трылер[d] і трылер[d]
Рэжысэр
Прадусар
Сцэнарыст
У ролях
Апэратар
Дата выхаду 2015, 10 сьнежня 2015[3][10], 7 студзеня 2016[11], 23 студзеня 2015 і 9 кастрычніка 2015
Час 99 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 2 000 000[12][13] даляраў ЗША
Прыбытак 5 200 000[14] даляраў ЗША
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

ЗьместРэдагаваць

Архітэктар і муж Эван Ўэбэр (Кіяну Рыўз) застаўся адзін дома разам са сваім сабакам (мянушка «Малпа»), на выходныя дні, бо трэба лячыць параненае плячо. Ягоная жонка і дзеці зьехалі на адпачынак на раку. Яна па імю Карэн — пасьпяховая мастачка. У доме стаіць ейная скульптура, а забраць яе павінен памочнік Льюіс, каб перавесьці ў мастацкую галерэю.

Дзьве маладыя жанчыны, Генэзіс (Лярэнса Іцца) і Бэль (Ганна дэ Армас), грукаюць у дзьверы Эвана. Ён адамкнуў дзьверы і ўбачыў дзьвюх змоклых пад дажджом маладых і прывабных жанчынаў. Яны кажуць, што шукаюць дом, дзе зараз ідзе вечарына. На вуліцы ідзе дождж, а ў жанчынаў няма сродкаў сувязі, таму Эван дазволіў ім выкарыстаць ягонае сеціва дзеля сувязі. Эван паказвае ім свае старыя грамплястынкі, якія ў яго з часоў маладосьці, калі ён быў ды-джэем. Жанчынам халадно, бо яны змоклі, яна разьдзеліся ў ваннае, а адзеньне аддалі Эвану. Ён кідае іхнае адзеньне ў пральную машыну, каб адцісьнуць яе і высушыць. Жанчыны ідуць у ванную і пачынаюць мыцца, але ў гэты час прыехаў аўтамабіль таксі. Эван ідзе сказаць дзяўчынам, што таксі прыехала і ім трэба ісьці. Ён заходзіць у ванную і бачыць жанчын аголенымі. Эван спрабуе ўгаварыць жанчынаў ехаць на таксі, але яны ня хочуць яго слухаць, ласчацца да яго, спакушаюць яго, і Эван здаецца. Дзьве жанчыны і Эван кахаюцца ўтрох.

Пасьля каханьня яны засынаюць у ложку, а пазьней Эван прачынаецца ў ложку адзін. Ён выходзіць са спальні і бачыць, што скупльтура ягонае жонкі зламаная, жанчыны нават і ня думаюць выходзіць з дому. Эван пагражае, што пазвоніць «куды-трэба», але дзяўчыны заявілі, што ім няма 18 гадоў. Вівіян (сяброўка жонкі Эвана) прышла да Эвану, але яе сустракае Генэзіс, на што Вівіян зыходзіць раззлаванаю. Эван пагражае заявіць аб пранікненьні ў дом, тады жанчыны спужаліся і згадзіліся ад’ехаць, але пры ўмове, што Эван іх адвязе.

Пасьля падарожжа, Эван прыехаў да дому. Ён прыбірае вэрхал учынены ў доме і пачынае сваю працу. Раптам у цішыні ён чуе шум і знаходзіць разьбітую рамку са здымкам сваёй сям’і. Генэзіс б’е яго ззаду скульптураю і ён страчвае прытомнасьць. Бэль залазіць на Эвана, бо хоча яго разбудзіць, але запальваецца похацьцю. Яна адзетая ў адзеньне дачкі Эвана. Бэль хоча насільна кахацца з Эванам, а ён ня хоча. Жанчыны пагражаюць, што яны зьвяжуцца празь сеціва з Карэн (ягонай жонкай), або ён стане лагодным, паслухмяным і будзе ўдзельнічаць у плоцкім каханьні. Бэль насільнічае над Эванам, а Генэзіс усё запісвае на відэа. Генэзіс выходзіць з пакою на кухню, каб паесьці. Аднак Эван здолеў вызваліцца з-пад Бэль і зьбівае яе. Ён нападае на Генэзіс, але жанчыны здолелі яго запаланіць. Больш таго, яго прывязваюць электрычным шнуром да стулу.

Льюіс прыходзіць за скультураю і знаходзіць Эвана, але ён ня змог памагчы Эвану, бо чуе шум. Льюіс забягае ў пакой і бачыць разьбітую скульптуру. Ён спрабую прыпыніць жанчынаў ад біцьця скульптуры, але яму становіцца кепска, бо пачынаецца прыступ астмы. Льюіс шукае лекі, але бачыць што жанчыны іх забралі сабе. Яму вельмі дрэнна. Ён спрабую адабраць лекі ў жанчынаў, спатыкаецца на адколах скульптуры, падае і разьбівае галаву аб чарапок. Льюіс сканаў. Жанчыны робяць зь цела Льюіса «скульптуру», вымазваючы ў чырвоны колер. Далей, жанчыны выкопваюць на двары магілу дзеля Эвана. Яны закопваюць яго ў магілу, але галаву пакідаюць не закапанаю. Жанчыны пачынаюць пісаць у сеціва ад імя Эвана, што ён забіў Льюіса, бо той быў палюбоўнікам Карэн.

Затым, жанчыны кажуць Эвану, што ўсё гэта ёсьць простай забавай, бо яны ніколі не хацелі яго забіваць. Ім ужо 18 гадоў, а ўсё гэта рабілі дзеля забавы па спакушэньню, катаваньню і развальваньню сямей жанатых мужчынаў. Генэзіс паказвае закапанаму Эвану запіс, які яна зрабіла раней зь ягонага тэлефону, дзе Бэль кахаецца з Эванам. Ён глядзіць гэты запіс, а Генэзіс перадае тое дзіва ў сеціва ў ягоную сацсетку, каб запіс паглядзелі Эванавы знаёмыя і ягоная сям’я. Жанчыны выходзяць з дому і забіраюць Малпу, а Эван глядзіць у тэлефоне водгукі ягоных знаёмых на відэа.

ВобразыРэдагаваць

Актор Роля
Кіяну Рыўз Эван Ўэбэр
Лярэнса Іцца Генэзіс
Ганна дэ Армас Бэль
Ааран Бэрнз Льюіс
Ігнасья Аляманд Карэн Альварда
Колі Кэмп Вівіян
Дэн Бэйлі Джэк
Мэган Бэйлі Ліза
Антоніё Квэрча кіроўца таксі

ЗдымкіРэдагаваць

4 красавіка 2014 году Кіяну Рыўз быў уключаны ў дружыну, каб граць вобраз Эвана Ўэбэра, шчасьлівага жанатага мужа і архітэктара. Карціна здымалася ў сталіцы Чылі, месьце Сант’яга-дэ-Чылі. Элай Рот заявіў, што здымкі ў Чылі праходзяць прасьцей, чым у ЗША[15]. Чылійская дзяячка таксама далучылася да здымкаў[16][17].

ВыпускРэдагаваць

26 студзеня 2015 году таварыства «Вароты Ільва» купіла правы на продаж карціны[18]. 23 студзеня 2015 году на кінафэстывалі «Сонцапляс» адбыўся закрыты паказ дзіва[19]. Выпуск у пракат адбыўся 9 кастрычніка 2015 году[20].

ВодгукіРэдагаваць

«Тук-тук»[21] меў збольшага сярэднія і дрэнныя водгукі ад крытыкаў. На старонках сеціва Rotten Tomatoes значнасьць карціны склала 36 адсоткаў на аснове 69 водгукаў зь сярэдняю ацэнкаю 5,2 зь 10. Падводзячы вынікі, агрэгаваны крытычны водгук заяўляю: «„Тук-тук“ таленавіта выкарыстоўвае сатырычны падыход да перадачы жаху насільля, аднак не дастаткова добра, каб пераадолець будзённасьць перадачы або няверны спосаб паказу»[22].

На Metacritic карціна ацэненая на 55 са 100. Ацэнка заснаваная на 20 водгуках і адносіцца да разраду «зьмяшаныя і сярэднія водгукі»[23].

«Дрэд цэнтраль» (старонка страшных навінаў) прысудзіў карціне 4 зь 5. Сказалі: «У нас е карціна а наезьдзе (у жытло) для пакаленьня, якое мае навіны з сацсетак, (так у ім е сацсеткі), якая прымусіць падумаць двойчы, перад тым, як прапанаваць цяпло і ўтульнасьць незнаёмаму ў цёмную і бурную ноч.»[24].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt3605418/
  2. ^ http://www.metacritic.com/movie/knock-knock
  3. ^ а б в film-dienst (ням.) — 1947. — ISSN 0720-0781
  4. ^ http://www.adorocinema.com/filmes/filme-227333/
  5. ^ а б в г д е IMDb (анг.) — 1990.
  6. ^ а б http://www.the-numbers.com/movie/Knock-Knock
  7. ^ а б в г д http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/knock-knock/60100/
  8. ^ а б http://bbfc.co.uk/releases/knock-knock-film
  9. ^ http://www.beyazperde.com/filmler/film-227333/
  10. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  11. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  12. ^ "Eli Roth to Direct, Co-Write Horror Movie ‘Knock Knock’ (Exclusive)". «www.thewrap.com» (21 лютага 2015). Праверана 28 чэрвеня 2015 г.
  13. ^ "Keanu Reeves Joins Eli Roth's 'Knock Knock,' Benicio Del Toro Joins Denis Villeneuve's 'Sicario' & More". «blogs.indiewire.com» (04 красавіка 2014). Праверана 28 ліпеня 2015 г.
  14. ^ KKNOCK KNOCK (18) «British Board of Film Classification» Праверана 11 жніўня 2015 г.
  15. ^ Keanu Reeves, Eli Roth To Team On Thriller ‘Knock Knock’. deadline.com (4 красавіка 2014). Праверана 18 жніўня 2014 г.
  16. ^ Eli Roth New Movie: 'Knock Knock' To Star Keanu Reeves; Film To Debut In September? (htm). latinpost.com (14 красавіка 2014). Праверана 18 жніўня 2014 г.
  17. ^ Keanu Reeves finished filming his movie "Knock Knock" in Chile. twitter.com (11 траўня 2014). Праверана 18 жніўня 2014 г.
  18. ^ Lionsgate Closes Eli Roth-Keanu Reeves Thriller ‘Knock Knock’ At $2.5 Million. deadline.com (26 студзеня 2015). Праверана 27 студзеня 2015 г.
  19. ^ Jason Segel’s 'The End of the Tour' wows at Sundance. Lionsgate Publicity. Праверана 29 жніўня 2015 г.
  20. ^ Lionsgate Publicity. Lionsgate Publicity. Праверана 29 жніўня 2015 г.
  21. ^ Станислав Игоревич Зельвенский (13 лістапада 2015) Рецензии на фильм Кто там. «Афішару». Праверана 8 сьнежня 2015 г.
  22. ^ Knock Knock (2015) Rotten Tomatoes. «Флікстэр». Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
  23. ^ Knock Knock Reviews Metacritic. «Сібіес Інтэрчын». Праверана 10 кастрычніка 2015 г.
  24. ^ Knock Knock (2015). «Дрэд цэнтраль» (2 ліпеня 2015). Праверана 29 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць