Трсат (па-харвацку: Trsat, па-італьянску: Tersatto, па-лацінску: Tarsatica) — частка харвацкага гораду Рыека, турыстычная славутасьць і месца паломніцтва каталікоў. Некалі было асобным мястэчкам.

Трсат ў 2008 годзе. Зьлева крэпасьць Трсат, па цэнтру царква сьвятога Юра (белая), справа Царква Божай маці Трсацкай (за жоўтым будынкам).

Гісторыя

рэдагаваць

На месцы гораду ў дарымскі пэрыяд існавала кельцкае паселішча Тарсатыка і паселішча маракоў Лібурнія. Прыкладна ў сярэдзіну II ст. да н. э. Лібурнія была захоплена рымлянамі.

У VII стагодзьдзі сюды прыйшлі славяне і перамяшаліся зь мясцовым насельніцтвам.

У 799 годзе, падчас распаду Рымскай імпэрыі, згадваецца асада Трсата франкамі, імпэрыя якіх пашырылася да гэтым месцаў. У той год Эрык (герцаг Фрыўльскі) асадзіў крэпасьць Трсат (Тарсатыка), якая належыла князю Прыморскай Харватыі Вішэславу[1]. Але, падчас вядзеньня падрыхтоўчых асадных работ, атрад, у якім быў ўладар Фрыўля, патрапіў у засаду славянаў і быў цалкам зьнішчаны разам з герцагам.[2].

Пад канец жыцьця Вішэслава (памёр у 802 годзе) харваты падпісалі мірную дамову з франкамі, прызнаў сябе васаламі Францкай дзяржавы.

 
Крепасьць Трсат

У 1288 годзе ў Вінадольскім законьніке паселішча згадваецца пад назвай Тарсатыка.

У 1466 годзе гэты рэгіён патрапіў у склад ўстрыйскай дзяржавы Габсбургаў, дзе ён называўся Фьюме (італьянцамі і вугорцамі) ці Флаўм (аўстрыйцамі). У гэты час Трсат робіцца прыгарадам будучага городу Рыека.

 
Рыека і Трсат у 1689 годзе.

У складзе габсбурскай імпэрыі, пазьней Аўстра-Вугоршчыны, горад Фьюме і яго прыгарад-крэпасьць Трсат знаходзіліся да Первай сусьветнай вайны, за выключэньнем пэрыяду 1805—1813 гг., калі горад быў заняты напалеонаўскім войскам. У XV—XVIII стагодзьдзях Фьюме меў вельмі важнае значэньне ў аўстрыйскай імпэрыі, зьяўляючыся адзіным портам на Адрыятыцы, у той час як Істрыя і іншая Далмацыя належылі вэнэцыянскай рэспубліцы. Усе спробы вэнэцыянцаў захапіць Фьюме скончыліся беспасьпяхова.

Лесьвіца

рэдагаваць
 
Лесьвіца Пэтара Кружыча

Яна пачынаецца на беразе ракі Р’ечына, побач з будынкам банку, і вядзе на плято вышынёй 138 мэтраў над узроўнем мора. Складаецца з 561 прыступак. Лесьвіца была пабудавана для пілігрымаў на іх шляху да Базыліка Дзевы Марыі (ці царквы Маці Божай Трсацкай). Будоўлю лесьвіцы пачаў Пэтар Кружыч у 1531 годзе, герой бітваў супраць туркаў, які збудаваў дольную частку лесьвіцы, пазьней пашыраную да 538 прыступак. У 18 стагодзьдзі на ўваходзе лесьвіцы была пабудаваная арка ў стылі барока. На працягу 15-18 стагодзьдзяў на лесьвіцы дабудоўваліся капліцы — па адной, кожнае стагодзьдзе.

Інфармацыя для турастаў

рэдагаваць
  1. ^ Stephen Gaži A history of Croatia, Philosophical Library, 1973, ст. 20
  2. ^ Хэгерманн Д. «Карл Великий», ст. 393—394

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  •   Трсатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў