Троцкая кенэса
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Троцкая кенэса
| |
Троцкая кенэса
| |
Краіна | Летува |
Места | Трокі |
Каардынаты | 54°38′52″ пн. ш. 24°55′58″ у. д. / 54.64778° пн. ш. 24.93278° у. д.Каардынаты: 54°38′52″ пн. ш. 24°55′58″ у. д. / 54.64778° пн. ш. 24.93278° у. д. |
Канфэсія | караімізм[d] |
Дата заснаваньня | 1894 |
Троцкая кенэса | |
Троцкая кенэса на Вікісховішчы |
Троцкая кенэса — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Троках. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, у цэнтры Караімшчыны (Караімская Слабады) пад адрасам вуліца Караімская, 30. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершую драўляную кенэсу ў Троках збудавалі ў XV ст. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1665 годзе кенэса згарэла ў пажары, па чым яе адбудавалі наноў.
У XVIII ст. на месцы драўлянай кенэсы збудавалі новую мураваную. Будынак кенэсы пацярпеў ад пажараў 1794 і 1812 гадох, але неўзабаве яго аднавілі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ 1894—1904 гадох быў праводзіўся капітальны рамонт кенэсы[1].
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне пэўны час заставалася адзінай дзейнай караімскай кенэсай ня толькі ў Эўропе, але і ў СССР (па закрыцьці кенэсы ў Галічы ў сярэдзіне 1960-х гадоў).
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта квадратны ў пляне аб’ём пад ламаным дахам, які завяршаецца прастакутнай вежай. Усярэдзіне падзяляецца на тры часткі: асноўная заля для мужчынаў, невялікі пярэдні пакой і галерэя для жанчынаў, якая абапіраецца на чатыры слупы. На ўсходнім боку разьмяшчаецца караімскі гехал.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі і графіка
рэдагаваць-
С. Вараб’ёў, 1855 г.
-
С. Маслоўскі, 1904 г.
-
1925—1930 гг.
-
1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Фрагмэнт
-
З боку вуліцы
-
Гехал
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прохоров Д. А. Молитвенные дома караимов в Российской империи в XIX — начале XX в.: К вопросу об изменении названия «синагога» // Материалы XVIII ежегодной Международной конференции по иудаике. Т. II, 2011. С. 190.
Літаратура
рэдагаваць- Зайончковский М. Караимская кенеса в Тракай. — Вильнюс, 2007. — 12 с.