Трнаўскі аўтамабільны завод

Трна́ўскі аўтамабі́льны заво́д (па-славацку: Trnavské automobilové závody, скарочана TAZ) — аўтамабілебудаўнічая кампанія ў Трнаве (Славаччына), якая дзейнічала ў 19681999 роках.

Пікап Škoda 1203

Мінуўшчына

рэдагаваць

Аўтамабільны завод у чэскім месьце Вэрхлабі створаны ў 1968 року на магутнасьцях сталёвапракатнага заводу, збудаванага яшчэ да Першай сусьветнай вайны. Да выпуску аўтамабіляў TAZ займаўся прадукцыяй аўтазапчастак і бытавое тэхнікі.

Празь пяць гадоў частка магутнасьцяў была пераведзеная ў Трнаву, а да 1981 вытворчасьць перанесеная туды цалкам. TAZ уваходзіў у структуру Škoda-Factories. Пачаткова меў брэнд Škoda, пазьней Škoda TAZ, і толькі з 1993 року — TAZ.

Кампанія выпускала легкавыя аўтамабілі Tatra Agro, грузавыя Škoda 1203, восі для грузавікоў V3S, аўтазапчасткі.

У 1999 року фірма спыніла існаваньне праз праблемы са збытам маральна састарэлых для таго часу аўтамабіляў. Пасьля гэтага правы на вытворчасьць мікрааўтобусу TAZ 1500 набыла чэская кампанія Ocelot Auto.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Трнаўскі аўтамабільны заводсховішча мультымэдыйных матэрыялаў