Торн (літара)
Торн (Þ, þ) — у англасаксонскай і ісьляндзкай пісьмовасьці літара, якая выкарыстоўвалася для абазначэньня гука, які перадаецца ў сучаснай ангельскай спалучэньнем літараў «th». Утворана ад руны турысаз. У ангельскай выйшла з ужытку пад канец сярэдняангельскага пэрыяду (XV стагодзьдзе); у ісьляндзкай ужываецца і па сёньняшні дзень. Існуе ініцыятыва па вяртаньні літары «торн» у ангельскі альфабэт у якасьці «27-й літары».